Памілаваны найлепшы футбаліст Беларусі 2021 года Андрэй Салавей, асуджаны за ўдзел у пратэстах

3 студзеня, Позірк. Аб памілаванні футбаліста мазырскай “Славіі” Андрэя Салаўя і яго жонкі Аксаны паведамляе спартыўны партал “Трыбуна”.
Як мяркуецца, 31-гадовы футбаліст увайшоў у спіс 25 чалавек, вызваленых Аляксандрам Лукашэнкам да Дня народнага адзінства, які адзначаецца ўладамі 17 верасня.
Паводле інфармацыі партала, памілаванне дазволіць Салаўю заключыць кантракт з замежным клубам.
19 лістапада 2024 года суд Першамайскага раёна Мінска прыгаварыў найлепшага футбаліста Беларусі 2021 года Андрэя Салаўя і яго жонку Аксану паводле арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх ) да двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Прычынай пераследу стаў удзел сямейнай пары ў пратэстах 2020 года.
13 снежня спартсмен быў уключаны ў “пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”.
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 5 студзеня — 18 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка



