12 сакавіка ў Беларусі перакрыты абсалютны тэмпературны рэкорд дня

13 сакавіка, Позірк. Новы тэмпературны рэкорд дня зафіксаваны 12 сакавіка ў Беларусі, сведчыць праведзены “Позіркам“ параўнальны аналіз аператыўных і архіўных даных Белгідрамета.
У Кобрыне паветра прагрэлася да 18,8 градуса цяпла. Гэта на 1 градус вышэй за ранейшы гістарычны максімум, зарэгістраваны 24 гады таму ў Лельчыцах.
Абнавіліся лакальныя максімумы на 35 з 48 метэастанцый з даступным архівам назіранняў. Большасць перакрытых рэкордаў адносяцца да 2002-га і 2025 гадоў.
Найдаўжэй — 29 гадоў — пратрымаліся рэкорды цяпла на крайняй поўначы краіны, у Езярышчы (14,5 супраць 11,1 градуса) і Верхнядзвінску (13,3 супраць 10,4).
Абнавіліся экстрэмумы ў Мінску і трох абласных цэнтрах. У сталіцы тэмпература дасягнула 14,7 градуса (14,2 у 2025 годзе), у Брэсце — 17,6 (16,3 у 2001-м), Гродне — таксама 17,6 (13,7 у 2001-м), Віцебску — 14,9 (11,4 у 2002-м).
13 сакавіка Белгідрамет прагназуе да 19 градусаў цяпла. Рэкорд дня — 19,9 (у 2002 годзе ў Брагіне).
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–13 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства

