У 2025 годзе “Белавія” перавезла 2,1 млн пасажыраў — амаль удвая менш, чым у 2019-м

8 студзеня, Позірк. Нацыянальная авіякампанія “Белавія” паведаміла, што ў 2025 годзе перавезла 2.093.224 пасажыры — на 8,4% больш, чым у 2024-м.
Пры гэтым пасажыраабарот (колькасць перавезеных пасажыраў на адлегласць іх перавозкі ў кіламетрах) вырас на 11,2 % — да 5.540.166 тыс. км.
Агульны працэнт занятасці крэслаў склаў летась 85,9%.
У 2025 годзе авіякампанія перавезла 3.308 тон грузаў (+59,7%), а грузаабарот у кіламетрах вырас на 92%.
24 снежня 2019-га паведамлялася, што ўпершыню ў сваёй гісторыі “Белавія” на працягу года перавезла чатырохмільённага пасажыра (амаль у два разы больш, чым летась). У 2018 годзе авіякампанія перавезла больш за 3,3 млн пасажыраў, упершыню трохмільённага пасажыра за год “Белавія” перавезла 30 снежня 2017 года.
Пасля гэтага колькасць рэзка знізілася спачатку з прычыны пандэміі COVID-19 (1,7 млн пасажыраў у 2020 годзе і амаль 2 млн — у 2021-м), а затым — у сувязі з уведзенымі ў дачыненні да кампаніі заходнімі (у першую чаргу еўрапейскімі) санкцыямі (у 2022 годзе колькасць, паводле розных даных, склала каля 1,6 млн чалавек, у 2023 — 1,7 млн, у 2024 — больш за 1,9 млн).
23 траўня 2021 года ў выніку дзеянняў беларускіх уладаў у мінскім аэрапорце здзейсніў вымушаную пасадку самалёт ірландскай авіякампаніі Ryanair, які ляцеў з Афін у Вільнюс. На борце былі на той момант апазіцыйны блогер Раман Пратасевіч і яго сяброўка, расіянка Сафія Сапега. Яны былі затрыманыя, асуджаныя, але пасля памілаваныя.
Пасля інцыдэнту беларускай нацыянальнай авіякампаніі “Белавія” забаронена лятаць у краіны Еўрасаюза. 2 снежня 2021 года Вялікабрытанія, Канада, ЗША і ЕС скаардынавана ўхвалілі чарговыя санкцыі ў дачыненні да шэрагу беларускіх фізічных асоб і арганізацый. Як было адзначана ў сумеснай заяве з гэтай нагоды, санкцыйныя меры прынятыя “ў адказ на працяглыя нападкі на правы чалавека і асноўныя свабоды ў Беларусі, ігнараванне міжнародных нормаў і неаднаразовыя акты рэпрэсій”. Сярод арганізацый, якія трапілі ў “чорны спіс”, значылася і “Белавія”.
2 сакавіка 2022 года, неўзабаве пасля поўнамаштабнага расійскага вайсковага ўварвання ва Украіну, ЗША ўвялі ў дачыненні да “Белавія” абмежаванні, якія тычацца экспарту прадукцыі авіяцыйнай сферы і ліцэнзавання пэўных самалётаў і запчастак.
9 жніўня 2023 года “Белавія” была ўключана ў санкцыйныя спісы ЗША.
29 траўня 2024 года Еўрапейскі суд агульнай юрысдыкцыі пакінуў у сіле санкцыі Еўрасаюза, уведзеныя супраць “Белавія”, адхіліўшы адпаведны пазоў беларускай авіякампаніі.
4 лістапада 2025 года стала вядома, што Міністэрства фінансаў ЗША зняло санкцыі ў дачыненні да “Белавія”, санкцыі ЕС працягваюць дзейнічаць.
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка

