Мінск 16:35

У 2025 годзе Белгідрамет увёў у эксплуатацыю пяць новых метэастанцый, у 2026-м збіраецца пабудаваць яшчэ пяць

Таццяна Чатырка
Трансляцыя: Нацыянальны прэс-цэнтр / стоп-кадр: "Позірк"

12 студзеня, Позірк. У 2025 годзе ў рамках дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы ў Беларусі ўзведзена пяць новых аўтаматычных метэастанцый вытворчасці айчыннай кампаніі “Пеленг“*, паведаміла першы намеснік начальніка Белгідрамета Таццяна Чатырка на прэс-канферэнцыі 12 студзеня.

Паводле яе, станцыі абсталяваныя ў раёнах, дзе раней метэаназіранні не праводзіліся. Дзве станцыі пабудаваныя ў Гродзенскай вобласці, па адной — у Брэсцкай, Гомельскай і Магілёўскай.

Вызначана пяць новых раёнаў, дзе метэастанцыі з’явяцца ў 2026 годзе, адзначыла Чатырка.

Акрамя таго, летась у рамках дзяржпраграмы аховы навакольнага асяроддзя і ўстойлівага выкарыстання прыродных рэсурсаў мадэрнізавана пяць метэастанцый: заменена вымяральнае абсталяванне, укаранёныя “спецыялізаваныя праграмныя прадукты па апрацоўцы і прадастаўленні гідраметэаралагічнай інфармацыі“.

Агулам, паводле інфармацыі прадстаўніка Белгідрамета, у краіне функцыянуе 73 станцыі: 24 — цалкам у аўтаматычным рэжыме, 49 — са штатам супрацоўнікаў.

Іншыя падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+” (калі спасылка не працуе, карыстайцеся, калі ласка, гэтай)

* Знаходзіцца пад заходнімі і ўкраінскімі санкцыямі з-за працы на расійскі ваенна-прамысловы комплекс

Падзяліцца: