Каля 2,5 тыс. энергетыкаў гатова да ліквідацыі патэнцыйных наступстваў халадоў, што цяпер рушаць — Мінэнерга

12 студзеня, Позірк. На фоне халадоў, якія цяпер рушаць, энергазабеспячальныя арганізацыі Беларусі пераведзеныя ў рэжым падвышанай гатоўнасці, вынікае з паведамлення прэс-службы Міністэрства энергетыкі.
Ведамства звярнула ўвагу на тое, што “з 12 студзеня ў Беларусь чакаецца паступленне халодных арктычных паветраных мас з поўначы Еўропы і паніжэнне тэмпературнага фону”. “У начныя гадзіны тэмпература паветра будзе паніжацца да 15–24 градусаў [марозу], месцамі прагназуецца да 28 градусаў ніжэй за нуль”, — гаворыцца ў паведамленні.
У сувязі з гэтым, адзначыла Мінэнерга, “узмоцнены кантроль за працай абсталявання падстанцый і лініямі электраперадачы, падрыхтаваныя рэзервовыя крыніцы электразабеспячэння”.
“Да ліквідацыі магчымых тэхналагічных парушэнняў гатовыя 673 аварыйна-аднаўленчыя брыгады агульнай колькасцю каля 2,5 тыс. чалавек. Яны ўкамплектаваныя неабходнымі сродкамі абароны, інструментамі, спецтэхнікай”, — запэўніла міністэрства.
Паводле інфармацыі дзяржоргана, у цепласетках падвышаная тэмпература — для “падтрымання камфортнага тэмпературнага рэжыму ў жылфондзе ва ўмовах моцных маразоў”.
“Рэгуляванне цяпла, якое адпускаецца, забяспечваецца за кошт змянення тэмпературы цепланосбіта і яго аб’ёму з улікам кароткатэрміновых прагнозаў надвор’я ў кожным рэгіёне. Вядзецца пастаянны маніторынг за працай цеплавых сетак, павялічаная колькасць іх абходаў. Наладжанае пастаяннае ўзаемадзеянне з падраздзяленнямі МНС, мясцовымі органамі ўлады, службамі Белгідрамета”, — гаворыцца ў паведамленні.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года краіны ЕС зафіксавалі 2,2 тыс. спробаў нелегальнага пераходу мяжы з Беларусі, дзве траціны прыпалі на ЛатвіюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа пяць гадоў колькасць асуджаных за нарказлачынствы павялічылася на 12,5%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ПалітыкаЗа апошнія двое сутак краіны Балтыі зафіксавалі больш за 220 спробаў пранікнення мігрантаў з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка



