Мінск 19:23

У 2026 годзе эканоміка Беларусі вырасце на 2,1% — прагноз ААН

12 студзеня, Позірк. Эканоміка Беларусі ў 2026 годзе вырасце на 2,1 працэнта. Такі прагноз змяшчаецца ў дакладзе World Economic Situation and Prospects, падрыхтаваным экспертамі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

Такі ж сцэнарый, на іх думку, чакаецца і ў 2027 годзе.

Горшы, чым у Беларусі, прагноз па росце ВУП у бягучым годзе з краін былога СССР толькі ў Расіі (1% і 1,5% адпаведна) і Латвіі (1,7% і 2,1%); аналагічны ў Эстоніі на гэты год (2, 1%) і 2, 5% на наступны.

Паказчыкі лепш чакаюцца: ва Украіне (2,3% і 3%), Малдове (2,5% і 2,9%), Азербайджане (2,7% і 2,6%), Літве (3,2% і 2,5%), Казахстане (4,6% і 4,8), Арменіі (4,8% і 4,5%) Кыргызстане (5,9% і 6,1%), Туркменістане (6% і 5,8%), Узбекістане (6% і 5,9%), Таджыкістане (6,1% і 5,1%).

Рознічныя цэны ў Беларусі ў 2026 і 2027 гадах вырастуць на 5,1% і 4,1% адпаведна, лічаць аўтары.

Вышэйшая інфляцыя чакаецца ў Казахстане (9,9% і 8,1%), Узбекістане (7,1% і 5,6%), Украіне (6,9% і 5,3%), Кыргызстане (6% і 5,7%), Туркменістане (5,9% і 3,9%).

У Расіі, як прагназуюць эксперты, кошты вырастуць 5,1% і 4,4% адпаведна.

Ніжэй інфляцыя чакаецца ў Малдове (4,6% і 4,3%), Таджыкістане (4,3% і 3,6%), Азербайджане (4% і 3,5%), Арменіі (3,1% і 2,7%), Грузіі (3% і 3%), Эстоніі (3% і 2,6%), Латвіі (2,5% і 2,3%) і Літве (2,5% і 2,1%).

Даклад падрыхтаваны Дэпартаментам ААН па эканамічных і сацыяльных пытаннях у партнёрстве з Арганізацыяй ААН па гандлі і развіцці і пяццю рэгіянальнымі камісіямі ААН: Эканамічнай камісіі для Афрыкі, Еўрапейскай эканамічнай камісіяй, Эканамічнай камісіі для Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна, Эканамічнай і сацыяльнай камісіі для Азіі і Ціхага акіяна, а таксама Эканамічнай і сацыяльнай камісіі для Заходняй Азіі. Свой уклад у дакумент ўнесла таксама Сусветная турысцкая арганізацыя ААН.

Міністр эканомікі заявіў пра рэкордны ВУП па выніках 2025 года

5 студзеня, Позірк. Валавы ўнутраны прадукт у Беларусі па выніках 2025 года "дасягне гістарычнага максімуму", перавысіўшы 90 млрд долараў. Такія папярэднія даныя, паводле інфармацыі дзяржСМІ, падаў міністр эканомікі Юрый Чабатар у інтэрв'ю часопісу "Эканоміка Беларусі". Паводле слоў чыноўніка, чакаецца таксама …
Падзяліцца: