Міністр эканомікі заявіў пра рэкордны ВУП па выніках 2025 года

5 студзеня, Позірк. Валавы ўнутраны прадукт у Беларусі па выніках 2025 года “дасягне гістарычнага максімуму”, перавысіўшы 90 млрд долараў. Такія папярэднія даныя, паводле інфармацыі дзяржСМІ, падаў міністр эканомікі Юрый Чабатар у інтэрв’ю часопісу “Эканоміка Беларусі”.
Паводле слоў чыноўніка, чакаецца таксама рэкордны аб’ём экспарту за 10 гадоў — больш за 50 млрд долараў. Пры гэтым экспарт паслуг упершыню дасягне 11,2 млрд, сцвярджае ён.
“Устойлівая праца эканомікі дазволіла забяспечыць добрую дынаміку рэальных наяўных грашовых даходаў насельніцтва — на 23,4% пры планах 20,2%. Гэтаму таксама садзейнічаў жорсткі кантроль за інфляцыйнымі працэсамі”, — заявіў Чабатар.
Прадукцыя прамысловасці і прадукцыйнасць працы па ВУП “таксама растуць апераджальнымі тэмпамі — паводле ацэнкі, за пяцігоддзе на 15,2% і 13,7% адпаведна”, гаворыцца ў матэрыяле.
Па выніках 2024 года ВУП у Беларусі склаў 246,6 млрд рублёў, або каля 76 млрд паводле сярэдняга афіцыйнага курсу беларускага рубля да замежных валют, разлічаных як сярэдняя арыфметычная велічыня (3,2465 рубля за 1 долар). Калі акругліць названую Чабатаром лічбу ВУП за 2025-ы да 90 млрд долараў, то ў пераліку паводле сярэдняга курсу за мінулы год (3,0694) выйдзе прыкладна 276,2 млрд рублёў.

- ЭканомікаУ Беларусі не задзейнічаны цэлы арсенал мер стымулявання рынку арэнднага жылля — часопіс МінфінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Выбары
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваУ Мінску і Мінскім раёне не выяўлена фактаў незаконнай высечкі навагодніх дрэў — спецыялістМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка


