У Віцебскай вобласці гарэла зернесушылка — другі выпадак за тыдзень

12 верасня, Позірк. Пра чарговы пажар на аб’екце аграпрамысловага комплексу паведамляецца ў новай зводцы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Паводле інфармацыі ведамства, уначы 12 верасня ўзгаранне здарылася ў зернесушыльным комплексе ў аграгарадку Стаі (Лепельскі раён Віцебскай вобласці). Прычыны ўзнікнення пажару, а таксама характар пашкоджанняў не ўдакладняюцца.
Раней паведамлялася, што 8 верасня ў вёсцы Аўхуты (Талачынскі раён Віцебскай вобласці) у зернесушыльным комплексе агонь пашкодзіў бункер зернесушылкі.
Выпадкі гарэння сельгастэхнікі і абсталявання апошнім часам нярэдка трапляюць у зводку.
Напрыклад, 9 верасня падчас уборкі кукурузы ў полі ля вёскі Пераколь (Клічаўскі раён Магілёўскай вобласці) агнём быў пашкоджаны камбайн.
Як паказаў праведзены “Позіркам” аналіз даных МНС, ад пачатку года праз пажары пацярпела або было знішчана прынамсі 35 адзінак сельгастэхнікі.
У 2025 годзе пацярпела або было знішчана не менш за 53 адзінкі. Гэта на 27,4% менш, чым за 2024 год (мінімум 73).
Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення нагляду і прафілактыкі МНС Дзяніс Жукоўскі 20 ліпеня паведаміў, што “найбольш распаўсюджанымі недахопамі ў гарантаванні пажарнай бяспекі [падчас сельгасработ] з’яўляюцца незабеспячэнне гатоўнасці першасных сродкаў супрацьпажарнай абароны”: “У гэтым годзе зафіксавана ўжо 228 такіх фактаў”.
Акрамя таго, выяўлена 63 факты “незабеспячэння суправаджэння збожжаўборачнай тэхнікі пажарнай аварыйна-выратавальнай альбо іншай прыстасаванай для тушэння пажараў тэхнікай”.


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа два дні Літва зафіксавала больш спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі, чым за папярэднія тры тыдні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–23 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа два месяцы колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася ў Беларусі на 22,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаГенсак Кангрэса мясцовых уладаў лічыць магчымым збліжэнне беларускіх дэмсілаў і Украіны на рэгіянальным узроўні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць пабудаваных кватэр зменшылася амаль на чвэрць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства

