Інструктуючы міліцыю перад Днём Мінска, Кубракоў зноў заявіў, што “масавыя беспарадкі могуць узнікнуць на роўным месцы”

11 верасня, Позірк. “Масавыя беспарадкі могуць узнікнуць на роўным месцы”, таму “важна ачаг, які толькі зараджаецца, пагасіць у самым пачатку, каб ён не перарос у канфлікт”, заявіў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў 11 верасня падчас інструктажу супрацоўнікаў ведамства перад Днём Мінска. Пра гэта паведаміла прэс-служба МУС.
“Абавязкова наяўнасць турнікетаў, — адзначыў Кубракоў, маючы на ўвазе арганізацыю святочных мерапрыемстваў. — Аднак усе дзеянні і ўказанні павінны быць зразумелыя. Асобна звяртаю ўвагу на ветлівае стаўленне да жыхароў і гасцей сталіцы. Пры гэтым з правакатарамі ў палеміку не ўступаць. Ёсць закон, і яго павінны выконваць”.
Паводле слоў міністра, сістэма маніторынгу грамадскай бяспекі МУС у Дзень Мінска “пяройдзе на ўзмоцнены рэжым працы”.
“Аператарам Рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі для дэталёвага кантролю варта разбіць тэрыторыю на квадраты і адсочваць паводзіны людзей, — дадаў кіраўнік МУС. — Асаблівая ўвага — групам грамадзян. Інфармацыя аб парушальніках грамадскага парадку павінна перадавацца аператыўна”.
У паведамленні таксама ўказваецца, што ў горадзе створаны аператыўна-сітуацыйны штаб. Дзяжурства будуць несці медработнікі, а таксама ратавальнікі, у тым ліку і на вадзе.
У месцах масавых мерапрыемстваў будуць арганізаваныя кантрольна-прапускныя пункты. Для хуткага праходу маламабільных грамадзян, пажылых людзей і сем’яў з дзецьмі прадугледжаныя палаткі з аранжавым тэнтам.
Паводле слоў Кубракова, “неабходна прадугледзець буферныя зоны перад КПП, каб кантраляваць людзей і абстаноўку яшчэ да надгляду”. “Там не павінна быць ніякіх старонніх прадметаў, уключаючы пакінутыя самакаты і ровары“, — дадаў ён.
Кіраўнік ведамства даручыў “дакладна прапрацаваць арганізацыю размеркавання патокаў як транспарту, так і людзей”.
Адначасова, адзначыў ён, у той ці іншай лакацыі “можа знаходзіцца 60–80 тыс.чалавек”.
Дзень Мінска ў 2026 годзе адзначаецца 12 верасня.
Пра “масавыя беспарадкі“, якія “могуць узнікнуць на роўным месцы”, Кубракоў заяўляе не ўпершыню. Тыя ж словы ён сказаў сёлета 30 ліпеня на камандна-штабных вучэннях у Гродзенскай вобласці.
“Калі хтосьці думае, што для гэтага трыгерам павінна быць нейкая палітычная падзея, альбо нейкае мерапрыемства — не“, — заявіў тады чыноўнік. Да “беспарадкаў“, паводле яго слоў, можа прывесці, у прыватнасці, “канфлікт паміж двума грамадзянамі“: “Мы гэта з вамі ведаем і бачылі, як адбываецца ў іншых краінах. Таму нашы ўсе падраздзяленні павінны быць у пастаяннай баявой гатоўнасці”.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаДзяржслужба занятасці перастала публікаваць звесткі аб колькасці вакансій для замежнікаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць мігрантаў на мяжы Беларусі і ЕС на пачатку кастрычніка крыху вышэйшая, чым на пачатку верасня — аналізМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка



