Беларус затрыманы ў аэрапорце Варшавы, абвінавачваецца ў кантрабандзе цыгарэт

11 верасня, Позірк. Пра затрыманне грамадзяніна Беларусі і трох палякаў паведаміла 11 верасня Памежная ахова Польшчы.
Яны абвінавачваюцца ў арганізацыі кантрабанды цыгарэт з Беларусі з выкарыстаннем паветраных шароў.
Беларус затрыманы 9 верасня ў міжнародным аэрапорце імя Фрэдэрыка Шапэна ў Варшаве. Паводле звестак следства, ён арганізоўваў адпраўку цыгарэт з Беларусі ў Польшчу і ўваходзіў у злачынную групу, якая займалася кантрабандай тытунёвых вырабаў.
У той жа дзень у пункце пропуску Кузніца (з беларускага боку — Брузгі) быў затрыманы грамадзянін Польшчы, якога падазраюць у кіраўніцтве групай.
Яшчэ дваіх палякаў затрымалі ў Беластоку.
Паводле матэрыялаў справы, група перапраўляла партыі цыгарэт з Беларусі ў Польшчу паветраным шляхам, пасля чаго перавозіла тытунёвыя вырабы, захоўвала і прадавала.
Паводле рашэння суда беларус і адзін з палякаў арыштаваныя на тры месяцы.
Двум фігурантам прызначаны паліцэйскі нагляд, забарона на выезд з Польшчы і маёмасныя заклады.
Усім чацвярым таксама выстаўленыя абвінавачванні паводле “закона аб супрацьдзеянні падтрымцы агрэсіі супраць Украіны і абароне нацыянальнай бяспекі”, адзначае ведамства. Паведамляецца, што ім пагражае не менш за тры гады пазбаўлення волі.
Падкрэсліваецца, што затрыманні праведзеныя ў рамках “шматузроўневага расследавання”. У яго рамках “абвінавачванні выстаўленыя больш чым 150 падазраваным”, гаворыцца ў паведамленні.
Таксама паведамляецца, што ў 2026 годзе дзякуючы дзеянням супрацоўнікаў пагранзаставы ў Кузніцы абвінавачванні прад’яўленыя 35 асобам, у дачыненні да 21 ужыты часовы арышт. Арыенціровачны кошт канфіскаваных за гэты час цыгарэт перавышае 3,7 млн злотых (каля 1 млн долараў).
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаДзяржслужба занятасці перастала публікаваць звесткі аб колькасці вакансій для замежнікаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць мігрантаў на мяжы Беларусі і ЕС на пачатку кастрычніка крыху вышэйшая, чым на пачатку верасня — аналізМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка



