КР стварыла камісію для ўдзелу ў выпрацоўцы пазіцыі дэмсіл і грамадзянскай супольнасці пра міжнародную падтрымку Беларусі

12 верасня, Позірк. Дэлегаты Каардынацыйнай рады (КР) прагаласавалі за стварэнне часовай камісіі па падрыхтоўцы дакумента “Ацэнка патрэбаў”, паведаміла 12 верасня прэс-служба КР.
“Мэтай камісіі з’яўляецца забеспячэнне ўдзелу КР у фармаванні кансалідаванай пазіцыі беларускіх дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці адносна прыярытэтаў міжнароднай падтрымкі Беларусі”, — гаворыцца ў паведамленні.
Адзначана, што прапанова стварыць такую камісію паступіла ад фракцыі “Кааліцыя Латушкі і Рух “За свабоду” (лідары — намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета і кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка ды старшыня Руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч).
Старшынёй камісіі абраны Губарэвіч, яго намесніцай — прадстаўніца АПК па эканоміцы і фінансах Аліса Рыжычэнка (фракцыя “Еўрапейскі выбар”).
Падчас візіту Святланы Ціханоўскай у Брусэль у кастрычніку 2025 года адбылася сустрэча прадстаўнікоў дэмакратычных сіл Беларусі і еўрапейскіх інстытуцый. На сустрэчы, арганізаванай Генеральным дырэктаратам Еўракамісіі па пытаннях пашырэння і Усходняга суседства (DG ENEST) і Еўрапейскай службай знешніх дзеянняў, быў прадстаўлены комплексны трохгадовы даклад “Ацэнка патрэбаў грамадзянскай супольнасці” (Civil Society Needs Assessment). Дакумент распрацавалі прадстаўнікі розных беларускіх сектараў — медыя, праваабарончай сферы, культуры, няўрадавых арганізацый, адукацыі, інш.
Прэс-служба беларускага палітыка тады паведаміла, што еўрапейскі бок “прадставіў агляд існай дапамогі Беларусі і абмеркаваў далейшыя шляхі падвышэння эфектыўнасці падтрымкі”.
“Асаблівая ўвага нададзеная механізмам узаемадзеяння паміж Еўрасаюзам, дэмакратычнымі сіламі і дзяржавамі-членамі, скіраваным на практычную рэалізацыю еўрапейскай падтрымкі беларускага народа”, — гаворылася ў паведамленні.
Ціханоўская падкрэсліла, што еўрапейскія партнёры, “умацоўваючы беларускае грамадства, яго дэмакратычныя сілы, медыя, культуру і НДА”, — умацоўваюць “усходнюю мяжу Еўропы перад расійскай агрэсіяй”.
“Гэта таксама форма стрымлівання — супраць “рускага свету”, які працягвае распаўзацца па рэгіёне. Трэба памятаць: адна толькі вайсковая сіла нічога не вартая без людзей, гатовых абараняць свае каштоўнасці. Чым больш беларусаў праеўрапейскіх і прадэмакратычных, тым больш моцнай і бяспечнай робіцца Еўропа”, — адзначыла палітык.
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11 верасня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа першую дэкаду верасня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 554 спробы парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства



