Двое жыхароў Капыльскага раёна затрыманыя за вырошчванне канопляў, распачатая крымінальная справа

25 кастрычніка, Позірк. Пра затрыманне за вырошчванне канопляў дваіх жыхароў Капыльскага раёна паведамляе УУС Мінскага аблвыканкама.
Адзначаецца, што 40-гадовыя мужчыны ў лесапаркавай зоне “зразалі вырашчаны імі ж ураджай канопляў”.
“Па месцы жыхарства, а таксама ў гаражы выяўленая і канфіскаваная ўжо высушаная марыхуана. Агульная вага канфіскаванага “дурману” — больш за 4,5 кг”, — гаворыцца ў паведамленні.
Распачатая крымінальная справа.
Згодна з данымі Вярхоўнага суда, за першыя шэсць месяцаў 2026 года за звязаныя з наркотыкамі злачынствы асуджана 1.039 чалавек, з іх 666 — за “незаконны абарот без мэты збыту” (ч. 1 арт. 328 Крымінальнага кодэкса), 314 — за “незаконны абарот з мэтай збыту” (ч. 2–5 арт. 328 КК).
У 2025 годзе колькасць асуджаных паводле “наркатычных” артыкулаў Крымінальнага кодэкса павялічылася на 7,9% у параўнанні з 2024-м.
За здзяйсненне злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў, летась было асуджана 2.253 чалавекі — 8% усіх асуджаных (у 2024-м — 2.088; 6,6%). З іх 2.077, або 92,2%, прызнаныя вінаватымі паводле арт. 328 (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў), у 2024 годзе — 1.956, або 93,7%.

- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Мінску прадаюцца расійскія кішэнныя календары на 2027 год з указаннем святочных дзён у РФ (фотафакт)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваКолькасць візітаў грамадзян Беларусі ў Грузію расце шосты год запарМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства


