Мінфін плануе размясціць дзяржаблігацыі на 70 млн долараў
20 студзеня, Позірк. Міністэрства фінансаў абвясціла пра размяшчэнне з 28 студзеня ў аддзяленнях “Беларусбанка” і “Белаграпрамбанка” дзяржаўных аблігацый 9-га і 10-га выпускаў.
Аб’ём кожнага выпуску складзе 35 млн долараў. Намінальны кошт адной аблігацыі 9-га выпуску — 1 тыс. долараў, 10-га — 5 тыс. долараў. Стаўка працэнтнага даходу — 2,7% гадавых. Тэрмін абарачэння аблігацый — 2 гады.
Дата пачатку пагашэння аблігацый — 28 студзеня 2028 года.
Датэрміновы выкуп аблігацый не прадугледжаны. Каштоўныя паперы могуць набыць фізічныя асобы — як грамадзяне Беларусі, так і замежнікі.
“Выплата працэнтнага даходу па аблігацыях і іх пагашэнне ажыццяўляюцца пры прад’яўленні аблігацыі ўладальнікам у любое аддзяленне банка, які ажыццявіў продаж аблігацыі”, — адзначылі ў ведамстве.
Умовы эмісіі, выплаты працэнтнага даходу і пагашэння 9-га і 10-га выпускаў аблігацый былі зацверджаны загадамі Мінфіна.
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ сакавіку 2024–2026 гадоў на метэастанцыях Беларусі зафіксавана амаль 700 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ Літве красавік пачаўся з абнаўлення сутачнага рэкорду спыненых спробаў парушэння мяжы з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Навіны Германіі
- Палітыка



