Мінск 00:55

Праз шары з Беларусі аэрапорт Вільнюса быў закрыты больш за гадзіну

Ілюстрацыйнае фота: Orijus Gasanovas / Delfi

27 студзеня, Позірк. Аэрапорт Вільнюса аднавіў працу ў 20:24 паводле мясцовага часу (21:24 паводле Мінску) — праз 1 гадзіну 19 хвілін пасля ўвядзення абмежавання на палёты праз “гібрыдную атаку супраць Літвы, грамадзянскай авіяцыі і грамадства” з боку Беларусі, вынікае з паведамлення транспартнага вузла.

Такім чынам, абмежаванні былі знятыя на 1 гадзіну 41 хвіліну раней, чым першапачаткова планавалася.

Аэрапорт папярэдзіў, што 27–28 студзеня магчымыя “асобныя затрымкі рэйсаў” з прычыны “парушэнняў у ратацыі экіпажаў і паветраных суднаў”.

Як паведамляў “Позірк”, 27 студзеня — упершыню з 6 снежня 2025 года — аэрапорт быў закрыты праз тое, што ў “зонах, небяспечных для авіяцыі”, зноў былі зафіксаваныя “навігацыйныя знакі, характэрныя для паветраных шароў”.

Уварванне паветраных шароў з кантрабанднымі цыгарэтамі з Беларусі ў Літву ўвосені і ў на пачатку снежня 2025 года стала прычынай неаднаразовага закрыцця Вільнюскага аэрапорта, што месціцца непадалёк ад мяжы. Акрамя таго, з 29 кастрычніка па 19 лістапада Літва закрывала мяжу з Беларуссю.

Летась 9 снежня урад Літвы абвясціў экстрэмальную сітуацыю дзяржаўнага ўзроўню праз “гібрыдную атаку Беларусі”. Рашэнне было прынятае “ў сувязі з пагрозай нацыянальнай бяспецы дзяржавы і небяспекай для жыцця і здароўя людзей, а таксама для маёмасці і (або) навакольнага асяроддзя, якое ствараецца тым, што на тэрыторыю Літвы з Беларусі запускаюцца паветраныя шары, якія перавозяць кантрабанду”.

Спецыяльны пасланнік прэзідэнта ЗША Дональда Трампа па Беларусі Джон Коўл пасля вяртання ў Вільнюс з Мінска, дзе 12 і 13 снежня праводзіў перагаворы з Аляксандрам Лукашэнкам, заявіў, што апошні паабяцаў яму садзейнічаць у спыненні палётаў метэазондаў з Беларусі ў Літву.

Сітуацыя з уварваннем аэрастатаў з Беларусі "значна палепшылася", лічыць галоўны дарадца прэзідэнта Літвы

20 студзеня, Позірк. Досыць працяглы час Літва амаль не фіксуе сур'ёзнага наплыву кантрабандысцкіх паветраных шароў з Беларусі, на гэтай падставе галоўны дарадца літоўскага прэзідэнта Дэйвідас Матулёніс 20 студзеня ў эфіры Žinių radijas зрабіў выснову, што сітуацыя "значна палепшылася". "Пакуль што …
Падзяліцца: