Ціханоўская: Роля АБСЕ асабліва важная на фоне ўсё большых рэпрэсій

31 студзеня, Позірк. Сёння, на фоне ўсё большых рэпрэсій, асабліва важная роля Арганізацыі па бяспецы і супрацы ў Еўропе (АБСЕ), заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская 31 студзеня з нагоды 34-й гадавіны далучэння Беларусі да АБСЕ.
Роля арганізацыі, на думку палітыка, сярод іншага заключаецца ў тым, каб “захоўваць увагу да Беларусі, настойваць на доступе да палітычных вязняў і забяспечваць прыцягненне рэжыму да адказнасці за здзейсненыя злачынствы”.
“Мір у нашым рэгіёне немагчымы без свабоднай Беларусі”, — напісала Ціханоўская на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.
1 жніўня 1975 года былі падпісаныя Хельсінкскія пагадненні, якія пасля сталі падмуркам для стварэння АБСЕ. Беларусь стала паўнапраўным членам арганізацыі 30 студзеня 1992 года.
30 з 57 дзяржаў — членаў АБСЕ (уключаючы амаль усе краіны ЕС, Нарвегію, Вялікабрытанію, Канаду, Украіну і ЗША) уваходзяць у дзейную ў рамках арганізацыі групу “сяброў дэмакратычнай Беларусі”.
Група "сяброў дэмакратычнай Беларусі" пры АБСЕ заклікала Мінск выконваць міжнародныя абавязацельствы ў галіне правоў чалавека
Намеснік кіраўніка МЗС Беларусі заклікаў краіны АБСЕ адмовіцца ад практыкі ўвядзення “незаконных санкцый”
- Палітыка
- ЭканомікаВыкарыстанне бюджэтных сродкаў паводле прынцыпу "Галоўнае — засваенне, а наступствы не важныя" да гэтага часу не зжытае — прадстаўнік Мінфіна (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЖаночае беспрацоўе ў Беларусі складае 2,2% — МінпрацыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаУ Пакістане не знайшлося тых, хто жадае працаваць на будоўлях у Беларусі, шукаюць кадры для швейнай вытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



