У Польшчы двое беларусаў, якія абвінавачваюцца ў паветранай кантрабандзе, узятыя пад варту на тры месяцы

31 студзеня, Позірк. Двое грамадзян Беларусі (37 і 39 гадоў), якія, як сцвярджаецца, займаліся кантрабандай цыгарэт з дапамогай паветраных шароў, 31 студзеня на падставе рашэння суда ў Польшчы ўзятыя пад варту на тры месяцы, паведамляе Памежная ахова гэтай краіны.
Мужчынам, як адзначаецца, “выстаўленыя абвінавачанні паводле Фіскальнага крымінальнага кодэксу і паводле Закону аб адмысловых захадах па супрацьдзеянні падтрымцы агрэсіі супраць Украіны і гарантаванню нацыянальнай бяспекі”.
“Цяпер за свае дзеянні яны будуць адказваць перад судом. За парушэнне санкцый, уведзеных законам, пагражае пазбаўленне волі тэрмінам не менш як 3 гады”, — гаворыцца ў паведамленні.
Ведамства адзначыла, што беларусы былі затрыманыя “ў рамках расследавання, якое праводзяць супрацоўнікі Падляскага аддзела Памежнай аховы пад наглядам Раённай пракуратуры ў Хайнуўцы”.
На гэтым тыдні Польшча двойчы фіксавала парушэнне паветранай прасторы з боку Беларусі — 28 студзеня і ў ноч на 31 студзеня. Абодва разы ў аб’ектах, якія ўварваліся, распазнавалі аэрастаты, з дапамогай якіх з беларускай тэрыторыі дастаўляюцца кантрабандныя грузы. Польскае Аператыўнае камандаванне відаў Узброеных сіл назвала кожны з гэтых выпадкаў “чарговай падзеяй у серыі інцыдэнтаў гібрыднага характару, якія назіраюцца ва ўсходняй частцы Польшчы”.
На мінулым тыдні стала вядома, што Міністэрства замежных спраў Польшчы выклікала часовага паверанага ў справах Беларусі, запатрабаваўшы тлумачэнняў наконт прылёту ў краіну 150 паветраных шароў у ноч на 17 студзеня.
“Беларускі бок атрымаў вельмі выразны сігнал пра тое, што мы не ўхваляем падобныя дзеянні”, — цытавалі СМІ прэс-сакратара МЗС Мацея Вевіёра.

- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 26–27 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаКраіны Захаду працягваюць інвеставаць у эканоміку Беларусі, аднак аб'ём паступленняў у асноўным падае (статыстыка)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаУ 2025 годзе грузінскія ўлады адмовілі ў прытулку 22 беларусам, задаволеных хадайніцтваў няма (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

