Прадстаўнікі дэмсіл абмеркавалі ў офісе амбудсмэна Украіны сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі

3 лютага, Позірк. Дэмакратычным сілам Беларусі “вельмі важна наладзіць прамое і сістэматычнае супрацоўніцтва з украінскімі праваабарончымі інстытутамі”. Пра гэта заявіў юрыдычны дарадца Святланы Ціханоўскай Леанід Марозаў па выніках сустрэчы 3 лютага прадстаўнікоў дэмсіл і сакратарыята амбудсмэна Украіны.
Як паведамляе прэс-служба Ціханоўскай, бакі абмеркавалі сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, надаўшы “асаблівую ўвагу становішчу палітычных зняволеных, якія незаконна ўтрымліваюцца ў месцах пазбаўлення волі на тэрыторыі Беларусі (сярод іх ёсць і грамадзяне Украіны)”.
Апроч таго, абмяркоўвалася сітуацыя беларусаў, якія зазналі пераслед за “апазіцыю да рэжымаў Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна ад пачатку поўнамаштабнай агрэсіі Расіі супраць Украіны”, а таксама “гуманітарны і праваабарончы падыход да такіх выпадкаў”.
Сярод узнятых тэм таксама былі пытанні “гвалтоўнай дэпартацыі беларускіх палітычных зняволеных з Беларусі ў 2025 годзе, у тым ліку праз тэрыторыю Украіны, і магчымая каардынацыя дзеянняў у выпадку працягу такой практыкі”.
На думку Марозава, “гаворка ідзе не толькі пра салідарнасць, але і пра канкрэтныя механізмы рэагавання — у дачыненні да палітычных зняволеных, трансгранічных рэпрэсій і прымусовых перамяшчэнняў”.
У гэтых пытаннях, лічыць ён, “ключавое значэнне мае каардынацыя з Упраўленнем упаўнаважанага па правах чалавека Украіны”.
Акрамя Марозава, у сустрэчы бралі ўдзел прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Вольга Зазулінская і прадстаўніца дэмсіл ва Украіне Святлана Шаціліна.
13 снежня 2025 года ў рамках дамоўленасцей паміж Мінскам і Вашынгтонам Аляксандр Лукашэнка вызваліў 123 чалавекі (110 грамадзян Беларусі і 13 іншаземцаў) з умовай іх наступнага ад’езду з краіны.
109 беларусаў і 5 украінцаў прыбылі на тэрыторыю Украіны праз пункты пропуску Новая Гута / Новыя Ярылавічы, праз якія Украіна і Расія звычайна праводзяць абмен палоннымі. Пазней большасць беларусаў выехала ў Польшчу, палітыкі Віктар Бабарыка і Марыя Калеснікава — у Германію.
Яшчэ адзін палітвязень, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру, кіраўнік праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі быў высланы ў Літву.

- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа гады кіравання Лукашэнкі колькасць настаўнікаў у Беларусі зменшылася на 28%, школ — на 43% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі памяншаецца колькасць школьнікаў — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ГрамадстваМУС: У 2025 годзе практычна кожнае трэцяе злачынства было звязанае з кібербяспекайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


