За мінулыя суткі на пажарах загінула 6 чалавек, з пачатку года — больш за 140
4 лютага, Позірк. Шэсць чалавек загінула на пажарах за мінулыя дзяжурныя суткі (з 6 гадзін 3 лютага да 6 гадзін 4 лютага), сведчаць аператыўныя звесткі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
3 лютага ў 06:29 паступіла паведамленне аб пажары ў кватэры на пятым паверсе дзевяціпавярховага жылога дома ў Гродне па вул. Фомічава. На месцы здарэння выяўленая загінулая жанчына 1943 г.н. Працаўнікі МНС з кватэры на сёмым паверсе выратавалі жанчыну 1991 г.н.
Каля 8 гадзін раніцы на пажары ў жылым доме ў аграгарадку Белавуша Столінскага раёна Брэсцкай вобласці знойдзены загінулы муж гаспадыні 1986 г.н.
Днём паступіла паведамленне, што ў шпіталі ад апёкаў, атрыманых 17 студзеня ў выніку загарання адзення пры топцы печы ў жылым доме ў вёсцы Лучазарнае Сенненскага раёна Віцебскай вобласці, памерла жанчына 1937 г.н.
У аграгарадку Дзякавічы Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці пасля апоўдня на пажары загінуў мужчына 1958 г.н.
У 20:38 паступіла паведамленне аб пажары ў жылым доме ў аграгарадку Цехцін Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці. На месцы здарэння знойдзены загінулы гаспадар 1965 г.н.
4 лютага ў 02:29 на месцы пажару ў вёсцы Дзераўная Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці знойдзены загінулы гаспадар дома 1969 г.н.
Прычыны пажараў і гібелі людзей высвятляюцца.
З пачатку 2026 года на пажарах у Беларусі загінуў 141 чалавек — у 3,2 раза больш, чым за той жа перыяд 2025-га (43), сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз аператыўных даных МНС.
Колькасць пажараў у гадавым вымярэнні павялічылася ў 1,94 раза — з 567 да 1.105.
З пачатку года захоўваецца высокая смяротнасць на пажарах. Сутачны рэкорд — восем чалавек (13, 16 і 18 студзеня).
Пры гэтым даныя за мінулыя перыяды перыядычна карэктуюцца. Раней МНС тлумачыла гэта тым, што часам пасля правядзення судова-медыцынскай экспертызы высвятляецца — смерць наступіла не з-за пажару. Наадварот, як заяўляла ведамства, узгаранне часам можа ўзнікнуць пасля смерці чалавека.

- АнонсыАнонсы падзей на 4 лютага — 30 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаДарадца Ціханоўскай заклікаў правесці чарговы раўнд стратэгічнага дыялогу паміж ЗША і дэмсіламі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа гады кіравання Лукашэнкі колькасць настаўнікаў у Беларусі зменшылася на 28%, школ — на 43% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства

