Нацбанк: Інфляцыйныя чаканні насельніцтва выраслі

5 лютага, Позірк. Адчувальная інфляцыя, згодна з вынікамі штоквартальнага апытання насельніцтва, у снежні 2025 года ў гадавым вымярэнні склала 11,3%, чаканая інфляцыя ў наступныя 12 месяцаў — 11,2%, паведамляе Нацыянальны банк.
У верасні 2025-га гэтыя паказчыкі былі роўныя 11,2% і 10,7% адпаведна. Такім чынам, паказчык адчувальнай інфляцыі вырас на 0,1 п.п., чаканай — на 0,5.
Паводле інфармацыі рэгулятара, у чацвёртым квартале мінулага года працягнулася запаволенне прыросту спажывецкіх цэн. “Гэтаму спрыяла памяншэнне вонкавага коштавага ціску (зніжэнне інфляцыі ў Расіі і цэн на сусветных рынках), а таксама якая складваецца сітуацыя на ўнутраным спажывецкім рынку (перш за ўсё на рынку плодаагародніннай прадукцыі)”, — адзначае НБ.
Запаволенню росту спажывецкіх цэн садзейнічалі таксама “спрыяльная кан’юнктура на рынку сезоннай плодаагародніннай прадукцыі і больш стрыманы рост базавай інфляцыі”.
“Добры ўраджай айчынных гародніны і ўмераны рост цэн вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі, а таксама спрыяльная кан’юнктура сусветнага рынку ў частцы імпартных паставак плодаагародніннай прадукцыі абумовілі запаволенне сезонных уэн да нізкага ўзроўню — 1,3% у снежні супраць 7,6% — у верасні“, — гаворыцца ў паведамленні.
Нацбанк таксама адзначыў, што зніжэнне інфляцыі ў РФ і патанненне асобных прадуктаў харчавання на сусветных рынках “абмяжоўвалі ўздзеянне імпартаванай інфляцыі на кошты ў Беларусі“.
Раней “Позірк“ паведамляў, што спажывецкія цэны ў снежні 2025 года выраслі на 0,3%, у параўнанні са снежнем 2024-га — на 6,8%.
- ГрамадстваЗа апошнія 30 гадоў папуляцыя высакароднага аленя павялічылася ў Беларусі ў 10 разоў — Мінлясгас (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваПрыродаахоўная інспекцыя ў 2025 годзе канфіскавала на 13% менш незарэгістраванай зброі, чым у 2025-мМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ГрамадстваУ 2025 годзе істотна вырасла колькасць ахвяр пры ДТЗ з жывёламі — прыродаахоўная інспекцыяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2025 годзе за збыт наркотыкаў затрымана ў 6,6 раза менш падлеткаў, чым 10 гадоў тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2025 годзе спынена праца 39 інтэрнэт-крам па продажы наркотыкаў — МУС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені 2026 года колькасць занятых у эканоміцы зменшылася на 1,6 тыс. — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства


