Больш за 150 кг псіхатропу канфіскавана ў беларуса пры ўездзе з Польшчы

6 лютага, Позірк. Аб канфіскацыі 154 кг псіхатропу “4-ВМС”, які мелі намер “выпусціць у свабоднае абарачэнне” на тэрыторыі ЕАЭС, паведаміў Дзяржаўны мытны камітэт (ДМК).
Тавар знойдзены ў польскім грузавіку, якім кіраваў 44-гадовы грамадзянін Беларусі. У пункце пропуску Брузгі (з польскага боку Кузніца Беластоцкая) транспартны сродак “агледзелі з ужываннем інспекцыйна-надгляднага комплексу і пры далейшым надглядзе вынялі з схованак, абсталяваных у таварах, псіхатроп”.
Паведамляецца, што “пры правядзенні аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў і неадкладных следчых дзеянняў на тэрыторыі Расіі супрацоўнікамі Федэральнай мытнай службы затрыманыя тры грамадзяніны, якія маюць дачыненне да рэалізацыі злачыннай схемы”. У аднаго з іх “канфіскавана яшчэ 6 кг гашышу і 20 гр какаіну”.
Па дадзеным факце Гродзенскай рэгіянальнай мытняй і Федэральнай мытнай службай Расіі распачатыя крымінальныя справы за кантрабанду наркотыкаў у асабліва буйным памеры, санкцыі артыкулаў прадугледжваюць пазбаўленне волі да 20 гадоў.
ДМК адзначае, што 4-ВМС “адносіцца да досыць “маладых дызайнерскіх” псіхатропаў, у наркагандлі ён прадстаўлены з 2011 года, па дзеянні падобны з амфетамінам і МДМА”. Канфіскаваных 154 кг наркотыку хапіла б на 700 тыс. доз, кошт такой партыі на чорным рынку складае 10 млн долараў ЗША.
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ лютым суседнія краіны ЕС зафіксавалі ў 3,5 раза больш спробаў незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі, чым у студзені (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў лютым вырас на 0,38%, з пачатку года — знізіўся на 2,55% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



