У дзень адкрыцця Алімпіяды кіраўнік МЗС Украіны выступіў супраць паслаблення абмежаванняў для РФ і Беларусі

6 лютага, Позірк. Цяпер “на тым жа кантыненце, дзе праходзяць Алімпійскія гульні, бушуе найбуйнейшая з моманту Другой сусветнай вайны агрэсіўная вайна ў Еўропе”, таму “не можа быць і гаворкі пра паслабленне абмежаванняў у дачыненні да расійскіх і беларускіх спартсменаў”, заявіў міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга 6 лютага, у дзень адкрыцця XXV зімовай Алімпіяды ў Італіі.
Кіраўнік украінскай дыпламатыі адзначыў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х, што “ў ходзе гэтай вайны Расія забіла больш за 650 украінскіх спартсменаў і трэнераў, знішчыла больш за 800 спартыўных аб’ектаў, у тым ліку 20 алімпійскіх, паралімпійскіх і дэфлімпійскіх трэніровачных цэнтраў”.
Сібіга і міністр спорту і моладзі Украіны Мацей Бедны звярнуліся да ўсіх міжнародных спартыўных арганізацый і афіцыйных асоб з заклікам заставацца прынцыповымі і захаваць усе адпаведныя абмежаванні.
“Мы выступаем за цэласнасць і нейтралітэт міжнароднага спорту, свабоднага ад дзяржаўнай прапаганды і злоўжыванняў — менавіта таму Расія і Беларусь маюць быць выключаныя з міжнароднага спорту”, — заявілі чыноўнікі.
21 студзеня стала вядома, што беларускія спартсмены атрымалі агулам сем ліцэнзій на ўдзел у зімовай Алімпіядзе.
У склад беларускай зборнай, якая будзе выступаць у нейтральным статусе, увайшлі Марыя Шканава (гарналыжны спорт), Марына Зуева (канькабежны спорт), Ганна Каралёва (лыжныя гонкі), Вікторыя Сафонава (фігурнае катанне), а таксама Анастасія Андрыянава, Ганна Гуськова і Ганна Дзяруга (фрыстайл).
28 жніўня 2025 года стала вядома, што ў Алімпіядзе не змогуць узяць удзел біятланісты з Беларусі і РФ.
Летась 21 кастрычніка Міжнародная федэрацыя лыжнага спорту і сноўборда (FIS) не дапусціла беларускіх і расійскіх спартсменаў да кваліфікацыйных алімпійскіх спаборніцтваў пад сваёй эгідай. Пад эгідай FIS праводзяцца спаборніцтвы па лыжных гонках, горных лыжах, фрыстайле і сноўбордзе.
Гэтае рашэнне было апратэставанае беларускім бокам у Спартыўным арбітражным судзе ў Лазане (CAS). 2 снежня CAS абвясціў пра частковае задавальненне апеляцыі. У выніку пасля праверкі на нейтральнасць кваліфікацыю на Алімпіяду паспяхова прайшлі Гуськова, Каралёва і Шканава.
20 снежня 2024 года Міжнародны саюз канькабежцаў дазволіў нейтральным атлетам з Беларусі ўдзельнічаць у адборы на Алімпіяду, прыняўшы шэраг абмежаванняў. У рамках гэтага рашэння на Алімпійскія гульні кваліфікаваліся Зуева і Сафонава.
Зімовыя Алімпійскія гульні праходзяць 6–22 лютага 2026 года ў італьянскіх гарадах Мілан і Карціна-д’Ампеца.
На летняй Алімпіядзе-2024 у Парыжы беларускія атлеты (17 чалавек), якія выступалі ў нейтральным статусе, заваявалі чатыры медалі — залаты, два срэбныя і бронзавы, заняўшы 50-е месца ў неафіцыйным заліку.
Афіцыйны Мінск падтрымлівае Маскву ў развязанай ёю ў лютым 2022 года агрэсіі ў дачыненні да Украіны.
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ студзені 2026 года 41 грамадзяніну Беларусі было загадана пакінуць Літву, дэпартавана — 5 (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБольш за палову заяў на прытулак у Літве ў студзені 2026 года падалі беларусы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства



