У 2025 годзе мытня Беларусі выняла рэкордную колькасць наркотыкаў і псіхатропаў

6 лютага, Позірк. Пра тое, што ў 2025 годзе вынята найбольшая за ўсю гісторыю існавання мытні Беларусі колькасць наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў, было заяўлена 6 лютага на выніковым пасяджэнні калегіі Дзяржаўнага мытнага камітэта (ДМК).
Намеснік старшыні ДМК Эдуард Даніловіч паведаміў, што летась іх было вынята агулам звыш 2,6 тоны (на 1 т больш, чым у 2024 годзе; у 3 разы больш, чым у 2023-м).
Паводле сцвярджэння чыноўніка, кошт такой колькасці наркотыкаў і псіхатропаў на ценявым рынку складае каля 160 млн долараў. Колькасць разавых доз перавышае 8,5 млн.
6 лютага ДМК адсправаздачыўся пра выняццё 154 кг псіхатропу “4-ВМС”, які мелі намер “выпусціць у свабоднае абарачэнне” на тэрыторыі ЕАЭС. Мытнікі знайшлі нелегальны тавар у польскім грузавіку, якім кіраваў 44-гадовы грамадзянін Беларусі. Паводле звестак камітэта, вынятых наркотыкаў хапіла б на 700 тыс. доз. Кошт такой партыі на чорным рынку — 10 млн долараў.
Згодна з данымі Вярхоўнага суда, за першыя шэсць месяцаў 2025 года колькасць асуджаных паводле “антынаркатычных” артыкулаў Крымінальнага кодэкса (327–332) павялічылася на 2,9% у параўнанні з адпаведным перыядам папярэдняга года.
У студзені — чэрвені за здзяйсненне злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў, асуджана 1.092 чалавекі, за першую палову 2024-га — 1.061.
З гэтай колькасці паводле арт. 328 (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў) асуджана 1.005 чалавек, або 92% (за той жа перыяд папярэдняга года — 1.011, або 95,3%).
На падставе першай частцы згаданага артыкула вінаватымі прызнана 645 асоб (64,2% асуджаных паводле арт. 328). З іх да абмежавання волі прыгаворана 442, да пазбаўлення волі — 79, арышту — 34, аштрафавана — 3.

- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 6 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ студзені 2026 года 41 грамадзяніну Беларусі было загадана пакінуць Літву, дэпартавана — 5 (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБольш за палову заяў на прытулак у Літве ў студзені 2026 года падалі беларусы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка


