BySol збірае сродкі невідушчаму студэнту са шматдзетнай сям’і для заканчэння вучобы ў ЕГУ

8 лютага, Позірк. Фонд салідарнасці BySol праводзіць збор сродкаў невідушчаму студэнту са шматдзетнай беларускай сям’і для заканчэння вучобы ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (Вільнюс, Літва).
“Георгій — невідушчы студэнт 4-га курса ЕГУ. З-за страты гранта ён можа страціць магчымасць працягнуць навучанне. Гэты збор — шанец для Георгія скончыць вучобу і атрымаць дыплом”, — паведамляецца на сайце BySol.
Далей прыводзяцца словы бацькі студэнта: “Мяне клічуць Яўген. Я хрысціянін, палітычны бежанец і бацька пецярых дзяцей. Год таму я ўжо рабіў збор на BySol і тады вы выратавалі зрок маёй дачцэ Касіі. З-за рэдкай мутацыі гена PAX6 яна магла цалкам аслепнуць. Але дзякуючы вашай дапамозе нам удалося зрабіць ёй аперацыю і захаваць зрок. Дзякуй!”
“На жаль майму сыну, Георгію, пашанцавала менш. Ён цалкам невідушчы. Нягледзячы на гэта, ён заканчвае 4-ы курс ЕГУ, і я ім вельмі ганаруся. Але здарылася бяда. І я зноў прашу вас аб дапамозе”, — адзначае мужчына.
Паводле яго слоў, раней сыну дазваляла вучыцца ў ЕГУ стыпендыя ад фонду “ЕўраБеларусь”. “Улетку 2025 года яму на пошту прыйшоў ліст з інфармацыяй, што яму трэба яшчэ раз падаць дакументы для ўдзелу ў праграме. На жаль, гэты ліст трапіў у тэчку “спам”, і Георгій не змог яго своечасова выявіць, таму што для невідушчага гэта няпростая задача. А калі ліст быў знойдзены — было ўжо позна. Фонд закрыў магчымасць падачы дакументаў”, — удакладняе бацька студэнта.
“Мы спісаліся з прадстаўнікамі фонду, і нам адказалі, што прымуць заяўку Георгія ў наступным семестры. А гэты мы павінны неяк аплаціць самі”, — дадаў ён.
Цяпер студэнт атрымлівае ў ЕГУ сацыяльную стыпендыю, але яе, паводле слоў бацькі, “не хапае для пакрыцця кошту навучання”.
“Для сына гэта апошні пераддыпломны семестр, і магчымасць працягнуць навучанне мае вырашальнае значэнне. І я б вельмі хацеў, каб сын давучыўся і, атрымаўшы дыплом, змог бы больш упэўнена сябе адчуваць у грамадстве”, — паведамляе мужчына.
Сума збору складае 1.300 еўра. “Столькі каштуе 1 семестр навучання на факультэце “Еўрапейская спадчына і крэатыўны турызм”, — гаворыцца на сайце BySol.

- ПалітыкаКісляк: Мінімум трох беларусаў у Грузіі могуць затрымаць у любы момант — яны не змаглі завершыць працэдуру падачы на прытулакМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаСлуханні Ціханоўскай у КС, магчыма, будуць працягнутыяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаСлуханні Ціханоўскай у КР сведчаць пра транспарэнтнасць дэмсіл, лічыць ЛатушкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Навіны Германіі, ПалітыкаГерманія падтрымлівае крытычнае стаўленне ПАСЕ да выкарыстання спорту беларускімі ўладамі ў сваіх мэтахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка


