Беларуская чыгунка пакуль не збіраецца ўводзіць сістэму кампенсацый за спазненне цягнікоў
Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 9 лютага 2026 года ў 11:57

8 лютага, Позірк. Беларуская чыгунка пакуль не збіраецца ўводзіць сістэму кампенсацый за спазненне цягнікоў, вынікае з інтэрв’ю першага намесніка начальніка пасажырскай службы ўпраўлення Беларускай чыгункі Канстанціна Баяра тэлеканалу СТБ.
Пытанне ўзнікла ў сувязі са спазненнямі цягнікоў у складаных умовах надвор’я гэтай зімы.
“Вядома ж, заўвагі і звароты грамадзян былі, гэта чакана ў гэтых умовах, якія адбываліся. А казаць аб бонуснай сістэме ў цяперашні час не прыходзіцца. Тым не менш асноўны, напэўна, як бы бонус для — гэта ў першую чаргу забяспечыць дастаўку пасажыраў у любых умовах, не дапусціць прыпынку руху і гарантаваць праезд грамадзян“, — заявіў прадстаўнік БЧ.
Сістэма кампенсацый за спазненне цягнікоў існуе ў розных краінах свету, у тым ліку еўрапейскіх (у Еўрасаюзе — 25% пры спазненні ад гадзіны да двух, 50% — больш за дзве гадзіны), а таксама ў Расіі (3% кошту квітка за кожную гадзіну затрымкі).
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства



