Мінск 15:07

Долар і расійскі рубель патаннелі на біржавых таргах 11 лютага

Ілюстрацыйнае фота: sana.sy

11 лютага, Позірк. Амерыканская і расійская валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 11 лютага 2026 года.

Курс долара знізіўся да 2,8704 рубля (-0,02%; -0,0006), расійскага рубля — да 3,7193 за 100 (-0,1%; -0,0037).

Еўра падаражэў да 3,411 (+0,07%; +0,0025), юань — да 4,1528 за 10 (+0,09%; +0,0038).

На мінулым працоўным тыдні (2–6 лютага) каціроўка долара вырасла на 1,24% (з 2,8331 да 2,8683), юаня — на 1,61% (з 4,0749 да 4,1407 за 10), еўра — на 0,21% (з 3,3831 да 3,3902); расійскага рубля — знізілася на 0,56% (з 3,7529 да 3,7319 за 100).

На 1,83% (з 2,9027 да 2,8496 рублі) знізіўся афіцыйны курс долара ЗША ў Беларусі ў студзені гэтага года. Гэта другі паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2025 года і 31 студзеня 2026-га.

Афіцыйны курс долара ЗША ў Беларусі ў 2025 годзе знізіўся на 16,43% (з 3,4735 да 2,9027 рублі). Гэтае таксама другое месца на тэрыторыі былога СССР.

У 2024 годзе Беларусь была чацвёртай паводле росту афіцыйнага курсу амерыканскай валюты (+9,32%), у 2023-м — другой (+16,12%), у 2022-м — трэцяй (+7,39%), у 2021-м — чацвёртай сярод краін на тэрыторыі былога СССР, дзе долар патаннеў (-1,19%), у 2020-м — першай паводле яго падаражэння (+22,59%).

Падзяліцца: