У 2025 годзе за карупцыю асуджана на 7,3% менш чалавек, чым у 2024-м — Вярхоўны суд

12 лютага, Позірк. У 2025 годзе за здзяйсненне злачынстваў карупцыйнай скіраванасці асуджана 657 асоб — на 7,3% менш, чым у 2024-м (709), сведчаць даныя Вярхоўнага суда.
З асуджаных 199 чалавек прыгавораныя да розных тэрмінаў пазбаўлення волі. Пазбаўленне права займаць пэўную пасаду або займацца пэўнай дзейнасцю ў якасці асноўнай меры пакарання прызначанае 17 асобам, у якасці дадатковай — 557. Акрамя таго, 29 асоб пазбаўленыя вайсковага або спецыяльнага звання.
Пакаранне ў выглядзе штрафу абранае ў дачыненні да 535 асуджаных (для аднаго чалавека гэта было асноўным пакараннем, для 534 — дадатковым).
Адтэрміноўка выканання пакарання ўжытая да 206 асоб, умоўнае непрымяненне пакарання — да 29.
Пакаранне ў выглядзе абмежавання волі прызначанае 199 асуджаным (з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу — 28, без накіравання — 171).
Акрамя таго, да трох асоб прымененае абмежаванне па вайсковай службе, яшчэ да трох — арышт.
Найбольш вялікая доля асуджаных за злачынствы паводле арт. 210 КК пра крадзёж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі — 259; арт. 430 пра атрыманне хабару — 229; ч. 2, 3 арт. 426 пра перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў — 102.
Паводле арт. 424 пра злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі асуджана 25 чалавек; ч. 2, 3 арт. 431 пра дачу хабару — 22; арт. 455 пра злоўжыванне ўладай, перавышэнне ўлады або бяздзейнасць ўлады — 15; арт. 425 пра бяздзейнасць службовай асобы — 3; ч. 2, 3 арт. 432 пра пасярэдніцтва ў хабарніцтве — 2.
У Беларусі пяты год запар пагаршаецца сітуацыя з карупцыяй, сведчыць “Індэкс успрымання карупцыі”, які штогод вылічваецца міжнароднай няўрадавай арганізацыяй Transparency International (штаб-кватэра ў Берліне).
Індэкс вызначаецца на аснове ўспрымання ўзроўню карупцыі экспертамі і прадстаўнікамі бізнесу 180 краін і тэрыторый. Дзяржавам налічваюць балы — ад 0 (сур’ёзная карупцыя) да 100 (поўная адсутнасць карупцыі).
Па выніках 2025 года Беларусь набрала 31 бал (у 2024-м — 33, у 2023-м — 37, у 2022-м — 39, у 2021-м — 41, у лепшым для сябе 2020-м — 47) і падзяліла 124-е месца (годам раней 114-я) з Джыбуці, Манголіяй, Нігерам, Турцыяй і Узбекістанам.
Аляксандр Лукашэнка прыйшоў да ўлады ў сярэдзіне 1990-х гадоў шмат у чым дзякуючы вобразу змагара з карупцыяй і працягвае выкарыстоўваць гэтую тэму. За 30 гадоў карупцыя так і не была пераможаная.
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаУ Пакістане не знайшлося тых, хто жадае працаваць на будоўлях у Беларусі, шукаюць кадры для швейнай вытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства



