Праз туман і галалёдзіцу па ўсёй Беларусі падвышаны ўзровень небяспекі

13 лютага, Позірк. На найбліжэйшыя дні па ўсёй Беларусі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі праз неспрыяльныя з’явы надвор’я, сведчаць звесткі Белгідрамета.
На 13 лютага — праз туман. Метэаслужба паведаміла, што туман, які назіраецца ў цэнтральных раёнах Беларусі і ў Мінску ў прыватнасці, захаваецца да канца дня. Бачнасць у тумане — 100-500 метраў.
14 лютага на дарогах ва ўсіх абласцях чакаецца галалёдзіца.
Дзяржаўтаінспекцыя падкрэсліла, што “рух у такіх умовах надвор’я патрабуе ад кіроўцы максімальнай канцэнтрацыі”. ДАІ заклікала кіроўцаў перамяшчацца са зніжанай хуткасцю, уключаць блізкае святло фар, мінімум удвая павялічыць дыстанцыю да іншых транспартных сродкаў, а таксама не здзяйсняць рэзкіх манеўраў, каб не трапіць у занос.
Пешаходы павінны пераходзіць дарогу толькі ў дазволеных месцах і толькі пасля таго, як пераканаюцца ў бяспецы. Ім трэба “паводзіцца прадказальна для навакольных і быць максімальна прыкметнымі”, для чаго варта апранаць “адзенне падвышанай бачнасці” і выкарыстоўваць святлоадбіўныя элементы.
ДАІ арганізавала кругласутачны маніторынг стану вуліц і дарог. Паведамляецца, што нарады міліцыі “гатовыя да аператыўнага рэагавання і аказання дапамогі грамадзянам”.
У трэцяй дэкадзе студзеня цыклон “Леані” стаў прычынай парушэння падачы электраэнергіі больш як у 480 населеных пунктаў краіны.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства



