Барацьба за грамадзянскія правы ў Беларусі патрабуе далейшай падтрымкі Еўропы — кіраўнік камітэта Бундэстага па замежных справах

17 лютага, Позірк. Вызваленчая барацьба за грамадзянскія правы ў Беларусі патрабуе далейшай падтрымкі Еўропы, заявіў кіраўнік камітэта Бундэстага па замежных справах Армін Лашэт пасля перамоваў з беларускімі дэмакратычным лідэрам Святланай Ціханоўскай 16 лютага ў Берліне.
“Лаўрэат ахенскай прэміі імя Карла Вялікага за 2022 год Святлана Ціханоўская наведала Берлін. Добрая размова аб садзейнічанні і надзея на змены па суседстве з Еўропай”, — напісаў Лашэт у Х“.
Як паведаміў “Позірку“ галоўны дарадца дэмлідэра Франак Вячорка, Ціханоўская падзякавала Германіі і асобна Лашэту за дапамогу і заявіла пра важнасць далейшай падтрымкі беларускай грамадзянскай супольнасці, незалежных СМІ і культурных праектаў.
Яна праінфармавала суразмоўцу аб працэсе вызвалення палітвязняў і гуманітарным трэку, які вядуць ЗША. Ціханоўская падкрэсліла важнасць захавання Еўропай паслядоўнай і прынцыповай пазіцыі ў дачыненні да Беларусі, каб дамагчыся спынення рэпрэсій і сістэмнага паляпшэння сітуацыі з правамі чалавека.
Дэмлідар нагадала, што за кратамі застаецца больш за 1.150 палітвязняў (на раніцу 17 лютага дакладна 1.150, паводле звестак праваабарончага цэнтра “Вясна“. — “Позірк“.) і неабходна працягваць ціск для вызвалення ўсіх.
Ціханоўская заклікала Германію прымаць больш беларускіх палітвязняў, калі іх будуць выдвараць з краіны пасля вызвалення.
Паводле слоў Вячоркі, бакі абмеркавалі таксама супрацоўніцтва дэмсілаў з Украінай, праблемы, з якімі сутыкаюцца беларусы за мяжой. Ціханоўская адзначыла, што Германія — адзін з лідараў па колькасці віз, якія выдаюцца беларусам, і гэта важна з пункту гледжання захавання мабільнасці, умацавання праеўрапейскіх настрояў і сувязяў паміж беларусамі ўнутры краіны і еўрапейскімі дзяржавамі.
Асобна бакі абмеркавалі дзейнасць групы сяброў дэмакратычнай Беларусі ў Бундэстагу, правядзенне сумесных мерапрыемстваў з удзелам дэпутатаў — сімвалічных хросных беларускіх палітвязняў у рамках праграмы нямецка-швейцарскай праваабарончай арганізацыі Libereco, ініцыятыву правядзення Кангрэса сімвалічных хросных.


- ЭканомікаВУП у студзені знізіўся на 1,2% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаПасля 26 спакойных дзён Літва зафіксавала дзве спробы незаконнага перасячэння мяжы з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаТолькі ў адной з шасці свабодных эканамічных зон за год атрымалася нарасціць прыбытак (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14–16 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка

