АПК абвясціў пра стварэнне інфармацыйных цэнтраў для “вырашэння праблем беларусаў за мяжой”
17 лютага, Позірк. Прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) стварае інфармацыйныя цэнтры для “вырашэння праблем беларусаў за мяжой”. Пра гэта 17 лютага паведаміла прэс-служба АПК.
Інфацэнтры “ў розных краінах для вырашэння сацыяльных праблем беларусаў замежжа стануць новым прыярытэтам прадстаўніцтва”, паведаміла намесніца прадстаўніка па сацпалітыцы АПК Ірына Маклейн.
“Беларусы ў розных краінах сутыкаюцца з падобнымі сацыяльнымі праблемамі. Падтрымка ў іх вырашэнні на сёння ёсць, але яна фрагментарная і неструктураваная. Інфацэнтры павінны стаць часткай сістэмнага падыходу”, — адзначыла Маклейн.
Паводле яе слоў, інфацэнтры не будуць “новай палітычнай арганізацыяй”, яны стануць “сэрвіснай функцыяй унутры ўжо існых дыяспаральных супольнасцей і ініцыятыў”.
У інфацэнтр, удакладніла яна, “чалавек зможа звярнуцца з канкрэтнай праблемай і атрымаць кансультацыю (напрыклад, па легалізацыі, працы), накіраванне да юрыста, дапамогу ў пошуку меддапамогі, сувязі з крызіснымі службамі, інфармацыю пра сацыяльныя правы”.
“Кожны зварот стане часткай агульнай карціны праблем беларусаў у эміграцыі. Іх аналіз дазволіць пераходзіць ад кропкавай дапамогі да сістэмнай працы. Інфацэнтр не замяняе дзяржаву, ён парадкуе сацыяльную падтрымку ўнутры беларускай супольнасці”, — рэзюмавала прадстаўніца АПК.
Паводле даных Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы, ад 200 да 500 тыс. чалавек пакінула Беларусь пасля падзей жніўня 2020 года. Упраўленне Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека называла меншую лічбу — 100 тыс. Згодна з апошняй справаздачай Міжнароднай арганізацыі па міграцыі ААН, у 2024 годзе за мяжой пражывала 790,2 тыс. беларускіх грамадзян.
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 9–10 верасня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка9 верасня суседнія краіны ЕС зафіксавалі рэкордную за апошнія 66 дзён колькасць спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства



