Лукашэнка прапанаваў вярнуцца да савецкай практыкі забеспячэння расійскіх рэгіёнаў беларускімі таварамі
27 кастрычніка, Позірк. Да савецкай практыкі, калі Беларусь забяспечвала таварамі Калінінград, Санкт-Пецярбург, Маскоўскую вобласць і часткова Маскву, прапанаваў вярнуцца Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з губернатарам Санкт-Пецярбурга Аляксандрам Бягловым 27 кастрычніка ў Мінску.
“За значны асабісты ўнёсак у развіццё гандлёва-эканамічных і культурных сувязей, умацаванне міжнароднага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй” Лукашэнка ўзнагародзіў суразмоўцу ордэнам Пашаны і выказаўся супраць неабходнасці ўзгадняць узнагароджанне з расійскім бокам, назваўшы прэзідэнта Уладзіміра Пуціна. Паводле яго слоў, беларусам і расіянам варта адыходзіць ад такой практыкі і ўзнагароджваць тых, хто гэтага заслугоўвае.
Прамоўца адзначыў, што “ў савецкі час Беларусь павінна была вырабляць і пастаўляць у гэтыя рэгіёны прадукцыю, якой там не хапала”.
На яго думку, Масква цяпер настолькі вялікая, што беларускім прадпрыемствам наўрад ці ўдасца здолець увесь аб’ём патрэбаў, але трэба развіваць супрацоўніцтва найперш з названымі рэгіёнамі.
11 кастрычніка 2013 года на прэс-канферэнцыі для расійскіх журналістаў Лукашэнка заявіў, што “з задавальненнем забраў бы Калінінградскую вобласць у склад Беларусі”. Тады ён таксама сцвярджаў, што ў савецкі час Беларусь адказвала за гэты рэгіён, і распавёў, што прапаноўваў Пуціну перадаць беларускім уладам мясцовыя землі для сельскагаспадарчага асваення.
У лістападзе 2019 года Лукашэнка зноў закрануў гэтую тэму на сустрэчы з губернатарам Калінінградскай вобласці Антонам Аліханавым. Паводле яго слоў, у СССР прапрацоўвалі варыянты далучэння рэгіёна да Беларусі, але ён дапусціў, што ў такім выпадку магла паўтарыцца сітуацыя з Крымам.
У чэрвені 2025 года падчас сустрэчы з цяперашнім губернатарам Калінінградскай вобласці Аляксеем Бяспрозваных Лукашэнка зноў заявіў , што ў савецкі час Беларусь адказвала за гэты рэгіён. Ён таксама сцвярджаў, што большасць жыхароў Калінінграда — беларусы, аднак даныя расійскага перапісу насельніцтва гэтага не пацвярджаюць.

- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаГістарычны досвед Беларусі і Ірландыі ў захаванні нацыянальнай ідэнтычнасці падобны — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаУ верасні колькасць занятых у эканоміцы зменшылася амаль на 11 тыс. — аналізМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь і Манголія заключылі 17 пагадненняў на 50 млн долараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗ пачатку 2026 года на аб'ектах АПК згарэла або пацярпела 36 адзінак сельгастэхнікі — аналізМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 32 грамадзяніны Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЗа 25 дзён кастрычніка суседнія краіны ЕС зафіксавалі амаль 900 спробаў незаконнай міграцыі з беларускайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


