Мінск 12:04

У мінулыя суткі загінула на пажарах і патанула пяць грамадзян пенсійнага ўзросту

27 кастрычніка, Позірк. Пяць грамадзян пенсійнага ўзросту загінула на пажарах і патанула на працягу мінулых сутак (з 6 гадзін 26 кастрычніка да 6 гадзін 27 кастрычніка), вынікае са зводкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Тры жыцці забраў агонь у вёсках: у Асобіна Буда-Кашалёўскага раёна (Гомельская вобласць) загінуў гаспадар жылля (1963 года нараджэння), у Бытчы Барысаўскага раёна (Мінская вобласць) — яго равеснік, у Набушаве Слуцкага раёна (Мінская вобласць) — мужчына 1957 г.н.

Яшчэ двое пенсіянераў патанула ў Магілёўскай вобласці: у вёсцы Узнога Бабруйскага раёна з калодзежа быў выняты мужчына 1956 г.н., са штучнага вадаёма каля вёскі Любіж Горацкага райна — мужчына 1958 г.н.

Агулам з пачатку года на пажарах загінула 428 чалавек (за аналагічны перыяд 2025-га — 412; +3,9%).

Падзяліцца: