Мінск 20:26

Да 2,5 года калоніі-пасялення прыгавораны 20-гадовы віноўнік ДТЗ з гібеллю матацыкліста ў Брэсце

Ілюстрацыйнае фота: Генпракуратура

26 кастрычніка, Позірк. Суд Ленінскага раёна Брэста прыгаварыў да 2,5 года пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ва ўмовах пасялення 20-гадовага кіроўцу, па віне якога адбылося смяротнае дарожна-транспартнае здарэнне, паведамляе абласная пракуратура.

Фігурант прызнаны вінаватым паводле ч. 2 арт. 317 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіруе транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека).

Таксама ён на пяць гадоў пазбаўлены права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі.

Аварыя здарылася ў ліпені 2026 года на вуліцы Леніна ў Брэсце. Паводле матэрыялаў справы, кіроўца аўтамабіля пры павароце налева праявіў няўважлівасць і не ўлічыў змены дарожнай абстаноўкі. Ён не саступіў дарогу сустрэчнаму матацыклу Suzuki, пасля чаго адбылося сутыкненне.

Ад атрыманых траўмаў 23-гадовы кіроўца матацыкла памёр на месцы здарэння. Следчы камітэт паведаміў 23 верасня аб пачатку крымінальнай справы.

Высветлілася, што пры выкананні манеўру кіроўца легкавога аўтамабіля адцягнуўся на мабільны тэлефон. Акрамя таго, хадавая частка аўтамабіля была няспраўная — наяўнасць расколін на шынах пярэдніх колаў.

Судовая экспертыза ўстанавіла таксама, што кіроўца матацыкла не меў тэхнічнай магчымасці пазбегнуць сутыкнення. Гэта было немагчыма як пры фактычнай хуткасці руху — 102 км/г, так і пры выкананні ўстаноўленага на дадзеным участку хуткаснага абмежавання.

Падзяліцца: