У 2026 годзе пяць чалавек загінула, каля 100 траўмавана ў ДТЗ з удзелам дзікіх жывёл — ДАІ

25 кастрычніка, Позірк. Пяць чалавек загінула, каля 100 атрымалі траўмы ў дарожна-транспартных здарэннях з удзелам дзікіх жывёл за мінулы перыяд 2026 года, паведаміла ў эфіры тэлеканала ОНТ начальнік аддзялення Галоўнага ўпраўлення ДАІ Міністэрства ўнутраных спраў Вераніка Раманкова.
За дзевяць месяцаў 2026 года зарэгістравана 59 ДТЗ з жывёламі, у якіх пацярпелі людзі. Агулам з удзелам дзікіх жывёл здарылася 3.998 ДТЗ, у якіх загінула больш за 4 тыс. звяроў, пераважна казуль і ласёў, паведаміў начальнік упраўлення Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Дзмітрый Матаро.
Найбольшая колькасць ДТЗ з дзікімі жывёламі ў Мінскай вобласці. Паводле слоў намесніка генеральнага дырэктара па навуковай і інавацыйнай працы навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук па біярэсурсах Паўла Гештаўта, гэта звязана не столькі з колькасцю звяроў, колькі з інтэнсіўнасцю транспартнай плыні. У раёнах з высокай колькасцю ласёў і аленяў, але невялікай колькасцю ажыўленых дарог такіх здарэнняў значна менш.
Аварыі часта адбываюцца ў прыцемках, калі жывёлы выходзяць з лесу, а таксама падчас сезонных перасоўванняў. Сярод участкаў павышанай рызыкі спецыялісты адзначаюць аўтамагістраль М1 (Мінск — Брэст — мяжа РФ). Асабліва небяспечнае сутыкненне з ласём у сілу анатоміі жывёлы: яго доўгія ногі дазваляюць масіўнаму целу пры ўдары апынуцца на ўзроўні капота і лабавога шкла, а затым у салоне. Акрамя таго, вочы лася не адлюстроўваюць святло фар, што абцяжарвае яго выяўленне кіроўцам.
У сюжэце адзначалася, што ахоўныя сеткі ўздоўж дарог не заўсёды прадухіляюць сутыкненні: жывёлы могуць рухацца ўздоўж агароджы ў пошуках праходу і выходзіць на праезную частку там, дзе сетка сканчаецца або перарываецца.
8 кастрычніка паведамлялася пра гібель у Мінскім раёне 43-гадовага матацыкліста пасля сутыкнення з ласём.
Познім вечарам 17 ліпеня на 373-м кіламетры дарогі М1, недалёка ад вёскі Абчак у Мінскім раёне, 35-гадовы жыхар сталіцы на “Ленд Роверы” сутыкнуўся з ласём, які выбег на праезную частку, затым — са спадарожным “Фордам”, пасля чаго з’ехаў у кювет, урэзаўся ў дрэва і перакуліўся. Кіроўца “Ленд Ровера” быў шпіталізаваны.
У 2025 годзе ў ДТЗ загінула 5,1 тыс. дзікіх жывёл — на 32% больш у параўнанні з 2024-м.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Мінску прадаюцца расійскія кішэнныя календары на 2027 год з указаннем святочных дзён у РФ (фотафакт)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



