Памежная служба Польшчы паведаміла аб выправаджэнні чарговых замежнікаў — грамадзян Беларусі, Украіны і Малдовы
26 кастрычніка, Позірк. Памежная ахова Польшчы паведаміла 26 кастрычніка аб прынятых мерах у дачыненні да 15 замежных грамадзян.
11 асобам адмоўлена ва ўездзе ў Польшчу, яшчэ чатыром загадана пакінуць краіну ў сувязі з “парушэннем дзеючых правілаў”.
Рашэнні прынятыя 24–25 кастрычніка. Адмоўлена ва ўездзе грамадзянам Грузіі, Калумбіі, Паўднёвай Карэі, Арменіі, Турцыі і Расіі.
Пастановы аб выдварэнні прынятыя ў дачыненні да грамадзян Украіны, Беларусі і Малдовы (колькасць прадстаўнікоў кожнай краіны не паведамляецца). Адзначаецца, што мужчыны здзяйснялі сярод іншага крадзяжы, інтэрнэт-махлярствы, а таксама выказвалі пагрозы ў адрас іншых асоб. Акрамя таго, яны раней кіравалі транспартнымі сродкамі пад уздзеяннем алкаголю або наркатычных сродкаў.
У 2025 годзе Памежная ахова выканала больш за 9,4 тыс. рашэнняў, якія прадпісвалі замежнікам пакінуць тэрыторыю краіны ў добраахвотным або прымусовым парадку, паведамляў раней партал onet.pl, які атрымаў адпаведныя даныя ў адказ на свой зварот у ведамства.
Грамадзян Беларусі датычылася амаль 1,3 тыс. (onet.pl аперыраваў прыблізнымі лічбамі), або крыху менш за 14% усіх рашэнняў. Адзначалася, што з гэтай колькасці “каля 130” беларусаў былі высланыя прымусова (прыкладна 10%).
Згодна з прадстаўленымі ў матэрыяле данымі, за 2024 год (у гэтым выпадку выкарыстаныя дакладныя лічбы) з Польшчы былі дэпартаваныя 1.377 грамадзян Беларусі, у тым ліку прымусова — 66.
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваКаля 150 тыс. беларускіх турыстаў штогод наведваюць ААЭ — амбасадарМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаМінск вырашае пастаўленыя Злучанымі Штатамі пытанні для вяртання іх амбасады ў Беларусь — РыбакоўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства



