70-гадовы жыхар Бабруйскага раёна патануў у калодзежы

26 кастрычніка, Позірк. Тры чалавекі патанулі ў Беларусі за мінулыя суткі, паведамляе Рэспубліканскае таварыства ратавання на водах (ТРВОД).
Падрабязнасці аднаго смяротнага выпадку прыводзяцца ў тэлеграм-канале арганізацыі.
Адзначаецца, што ў вёсцы Узнога Бабруйскага раона (Магілёўская вобласць) патануў мужчына, які ўпаў у пітны калодзеж у ноч на 26 кастрычніка.
“Мясцовая жыхарка ноччу пачула падазроны шум у двары. Выйшаўшы на вуліцу, яна заўважыла, што з калодзежа знік металічны ліст, які закрываў яго. Зазірнуўшы ўнутр, жанчына выявіла свайго 70-гадовага мужа на глыбіні без прыкмет жыцця”, — гаворыцца ў паведамленні.
Супрацоўнікі МНС у 04:54 дасталі цела загінулага на паверхню. Глыбіня студні складала 9 метраў. Паводле папярэдняй інфармацыі, “напярэдадні трагедыі мужчына ўжываў спіртныя напоі”.
Следчы камітэт праводзіць праверку па факце гібелі жыхара вёскі.
Як паведамлялася, у купальны сезон 2026 года (з траўня да верасня) у Беларусі патанула 145 чалавек — на пяць менш (-3%), чым летась. Найбольш людзей загінула пры падзенні ў ваду — 57. Пры купанні — 51.
За сезон быў выратаваны 181 чалавек, у тым ліку работнікамі арганізацыі — 147.
Згодна з данымі МНС, за пяць гадоў (2021–2025) у беларускіх вадаёмах патанула 1.984 чалавекі, у тым ліку 132 дзіцяці. Асобна ў 2025-м — 282 (12).


- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваКаля 150 тыс. беларускіх турыстаў штогод наведваюць ААЭ — амбасадарМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаМінск вырашае пастаўленыя Злучанымі Штатамі пытанні для вяртання іх амбасады ў Беларусь — РыбакоўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства

