Мінск 19:05

За восем месяцаў адмоўнае знешнегандлёвае сальда склала 7,4 млн долараў

Ілюстрацыя: AbsolutVision / pixabay.com

26 кастрычніка, Позірк. Знешнегандлёвы абарот Беларусі таварамі і паслугамі за студзень — жнівень 2026 года склаў 75 млрд 485,4 млн долараў — на 12,8% больш, чым за аналагічны перыяд 2025-га (66 млрд 908,1 млн), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Экспарт склаў 37 млрд 739 млн рублёў (33 млрд 280,8 млн; +13,4%), імпарт — 37 млрд 746,4 млн (33 млрд 627,3 млн; +12,2%), адмоўнае сальда — 7,4 млн.

Знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг у 2025 годзе склаў 105 млрд 236,4 млн долараў — на 4,5% больш чым за 2024-ы (100 млрд 752,8 млн).

Экспарт склаўся на ўзроўні 51 млрд 712 млн долараў (49 млрд 610,3 млн; +4,2%), імпарт — 53 млрд 524,4 млн (51 млрд 142,5 млн; +4,7%). Адмоўнае сальда — 1 млрд 812,4 млн (у 2024-м было -1 млрд 532,2 млн; рост на 18,3%).

Знешнегандлёвы абарот тавараў Беларусі ў студзені — жніўні 2026 года склаў 68 млрд 47,1 млн долараў — на 21% больш, чым за той жа перыяд 2025-га (56 млрд 254,6 млн), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Белстата.

Экспарт склаўся на ўзроўні 32 млрд 306,5 млн долараў (26 млрд 385,1 млн; +22,4%), імпарт — 35 млрд 740,6 млн (29 млрд 869,5 млн; +19,7%). Адмоўнае сальда склала 3 млрд 434,1 млн (-3 млрд 484,4 млн; -1,4%).

У студзені адмоўнае сальда складала 212,4 млн долараў (годам раней было -496,8 млн; зніжэнне ў 2,3 раза), студзені — лютым — 888,3 млн (-1 млрд 50,5 млн; -15,4%), студзені — сакавіку — 1 млрд 413,9 млн (-1 млрд 637,6 млн; -13,7%), студзені — красавіку — 1 млрд 866 млн (-2 млрд 284,3 млн; зніжэнне на 18,3%), студзені — траўні — 138,3 млн (-498,6 млн; зніжэнне ў 3,6 раза), студзені — чэрвені — 2 млрд 779,7 млн (-498,6 млн; -4,5%), студзені — ліпені — 3 млрд 83,3 млн (-3 млрд 275,7 млн; -5,9%).

За 2025 год аб’ём замежнага гандлю таварамі склаў 89 млрд 765,1 млн долараў (за 2024-ы — 86 млрд 58,1 млн; рост на 4,3%).

Экспарт склаўся на ўзроўні 41 млрд 395,1 млн (40 млрд 344 млн; +2,6%), імпарт — 48 млрд 370 млн (45 млрд 714,1 млн; +5,8%). Адмоўнае сальда дасягнула 6 млрд 974,9 млн (-5 млрд 370,1 млн.; +29,9%).

Праблемы з экспартам тавараў прызнаваў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўнікамі дыпламатычных устаноў 31 ліпеня 2025 года.

На “касякі” Савета міністраў у гэтым кірунку ён указаў 23 верасня таго ж года на сустрэчы з прэм’ер-міністрам Аляксандрам Турчыным.

Падзяліцца: