Мінск 21:01

1 лістапада бюджэт пражытачнага мінімуму вырасце на 1%

26 кастрычніка, Позірк. Бюджэт пражытачнага мінімуму (БПМ) у сярэднім на душу насельніцтва на перыяд 1 лістапада 2026-га — 31 студзеня 2027-га ўстаноўлены на ўзроўні 535,7 рубля, паведамляе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

З 1 жніўня па 31 кастрычніка БПМ складаў 530,37 рубля (+1%).

Ад велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму залежаць у тым ліку дапамогі сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, сацыяльныя пенсіі, павышэнні і даплаты да пенсій для асобных катэгорый пенсіянераў, дапамогі па доглядзе за інвалідам першай групы альбо за асобай, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту.

Паводле звестак ведамства, для працаздольнага насельніцтва БПМ у бліжэйшыя тры месяцы будзе складаць 574,47 рубля (574,38; + 0,02%), пенсіянераў — 381,27 (380,86; +0,11%), дзяцей: ва ўзросце да 3 гадоў — 332,62 (326,56; +1,86%), ад 3 да 6 — 444,34 (437,78; +1,5%), ад 6 да 18 — 525,44 (519,24; +1,19%).

БПМ пераглядаецца чатыры разы на год: 1 лютага, 1 траўня, 1 жніўня і 1 лістапада.

Падзяліцца: