Мінск 23:22

ДТЗ у Клецкім раёне — кіроўца загінуў, жанчына і шасцігадовае дзіця шпіталізаваныя

Фота: ДАІ Мінскай вобласці

26 кастрычніка, Позірк. Аб смяротным дарожна-транспартным здарэнні паведамляе Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці.

Адзначаецца, што 26 кастрычніка каля 16:50 54-гадовы кіроўца аўтамабіля “Шэўрале” рухаўся па вул. Шасейнай у вёсцы Сіняўка. Ён здзейсніў спадарожнае сутыкненне з аўтамабілем “Фальксваген”, які рухаўся наперадзе, пад кіраваннем 30-гадовай жанчыны-кіроўцы.

У выніку сутыкнення “Шэўрале” выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з грузавіком “МАЗ”.

Кіроўца “Шэўрале” ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памёр на месцы здарэння. Яго пасажыры — 37-гадовая жанчына і 6-гадовая дзяўчынка — шпіталізаваныя.

У 2025 годзе колькасць дарожна-транспартных здарэнняў у Беларусі знізілася на 5,5% (з 3.453 да 3.262), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта. Колькасць загінулых у ДТЗ скарацілася на 1,8% (з 434 да 426), траўмаваных — на 8,4% (з 3.804 да 3.483).

Падзяліцца: