Латушка падзякаваў віцэ-прэзідэнту Беластока за прадастаўленне кватэр беларускім экс-палітвязням

18 лютага, Позірк. Намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК), кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка падчас сустрэчы з віцэ-прэзідэнтам Беластока Марэкам Масальскім падзякаваў уладзе польскага горада за прадастаўленне дзвюх кватэр з Фонду сацыяльнага жылля для вызваленых беларускіх экс-палітвязняў, паведамляецца ў тэлеграм-канале АПК.
Адзначаецца, што “падчас сустрэчы былі абмеркаваныя пытанні магчымага надання часовага пражывання для новых груп палітычных зняволеных з мэтай аптымізацыі выдаткаў на пражыванне, калі найбліжэйшым часам адбудзецца іх вызваленне і Лукашэнка пойдзе на крайнюю меру — дэпартацыю беларусаў на тэрыторыю Польшчы”.
Латушка на сустрэчы звярнуў увагу, што да атрымання міжнароднай абароны ў Польшчы былыя палітвязні не маюць права працаваць, што выклікае неабходнасць несці значныя выдаткі па іх пражыванні і забеспячэнні іншай дапамогай.
Латушка і Масальскі таксама абмеркавалі пытанні падтрымкі беларускай меншасці ў Беластоку. Кіраўнік НАУ падзякаваў кіраўніцтву горада за падтрымку беларусаў і фінансавую дапамогу ў арганізацыі гала-канцэрта XXXIII Агульнапольскага фестывалю “Беларуская песня-2026”.
“Наша ніва” раней паведамляла, што ў адной з прадастаўленых уладамі Беластока сацыяльных кватэр будзе пражываць 64-гадовая экс-палітзняволеная Галіна Дзербыш, асуджаная па “справе Аўтуховіча” і вызваленая 11 верасня 2025 года.
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаУ студзені ў Гродзенскай вобласці прадукты харчавання даражэлі ў 8 разоў хутчэй, чым у МінскуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка



