Мінабароны прадставіць замежным вайсковым аташэ свой погляд на сітуацыю ў свеце і Еўропе, паведаміць пра развіццё войска

19 лютага, Позірк. Штогадовы брыфінг начальніка дэпартамента міжнароднай вайсковай супрацы (МВС) — памочніка міністра абароны па пытаннях МВС Валерыя Равенкі адбудзецца ў Цэнтральным доме афіцэраў, паведаміла 19 лютага прэс-служба Мінабароны.
Як заяўляе ведамства, мэта брыфінгу заключаецца ў тым, каб праінфармаваць “прадстаўнікоў узброеных сіл замежных дзяржаў, акрэдытаваных пры Міністэрстве абароны” Беларусі пра “актуальныя пытанні вайсковай палітыкі, будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл”.
“На мерапрыемстве разгледзяць асаблівасці аператыўнай і баявой падрыхтоўкі, тэхнічнага перааснашчэння войскаў, развіцця сістэмы вайсковай адукацыі, міжнароднай вайсковай супрацы. Важным момантам стане асвятленне поглядаў кіраўніцтва беларускага абароннага ведамства на развіццё ваенна-палітычнай абстаноўкі ў свеце і Еўрапейскім рэгіёне”, — гаворыцца ў паведамленні.
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа студзень у Беларусі пабудавана на 37,5% менш кватэр, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені 2026 года ВРП у гадавым вымярэнні вырас толькі ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцяхМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка



