Зборы ў рамках праверкі боегатоўнасці могуць цягнуцца да 60 дзён, тэрмін адпраўкі на іх можа складаць менш за суткі

20 лютага, Позірк. Ва Узброеных сілах працягваецца праверка ўзроўню баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці асобных злучэнняў і вайсковых часцей, заявіў 20 лютага намеснік начальніка ўпраўлення галоўнага арганізацыйна-мабілізацыйнага ўпраўлення Генеральнага штаба УС Юрый Ганціеўскі.
“З гэтай мэтай вайсковымі камісарыятамі ажыццяўляецца прызыў ваеннаабавязаных на вайсковыя зборы, — цытуе ваеначальніка прэс-служба Міністэрства абароны. — Пазначаны від збораў мае шэраг асаблівасцей. Тэрміны прыбыцця ваеннаабавязаных на папярэднія пункты збору ад моманту атрымання позвы мінімальныя і могуць складаць менш за суткі. Тэрмін працягласці – да 60 сутак”.
Паводле яго слоў, у асобных выпадках — пры наяўнасці паважлівых прычын і пацвярджальных дакументаў — вайсковы камісар можа вырашыць вызваліць ваеннаабавязанага ад збораў.
У якасці прыкладу ён прывёў сітуацыю, калі непаўналетняе дзіця ваеннаабавязанага, які атрымаў позву, зламала руку. Маці дзіцяці знаходзілася ў камандзіроўцы. Пасля праверкі пацвярджальных дакументаў было вырашана вызваліць мужчыну ад праходжання збораў.
Варта адзначыць, што ў сацыяльных сетках распаўсюджваецца інфармацыя пра тое, што многіх ваеннаабавязаных у тэрміновым парадку адпраўляюць на зборы нават пры наяўнасці абставін, якія мусілі б іх ад гэтага вызваляць.
Раней Мінабароны паведаміла, што 17–20 лютага пад кіраўніцтвам аблвыканкамаў праводзяцца штогадовыя заняткі па мабілізацыйнай гатоўнасці. Заяўлялася, што мэта мерапрыемстваў заключаецца ва “ўдасканаленні зладжанасці дзеянняў работнікаў мясцовых органаў кіравання і арганізацый у ходзе фармавання тэрытарыяльных войскаў і атрадаў народнага апалчэння”.
Ведамства адзначала, што ва ўсіх рэгіёнах пройдуць тэарэтычныя і практычныя заняткі, на якіх “асаблівая ўвага” будзе нададзеная “падрыхтоўцы службовых асоб выканкамаў, вайсковых камісарыятаў, арганізацый, а таксама ваеннаабавязаных у пытаннях фармавання тэрытарыяльных войскаў”.
З 16 студзеня ў Беларусі на даручэнне Аляксандра Лукашэнкі праводзіцца раптоўная праверка боегатоўнасці ўсіх відаў і родаў Узброеных сіл — у абыход Міністэрства абароны. Мерапрыемствы запланаваныя да вясны. 18 лютага дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч паведаміў Лукашэнку пра яе далейшае правядзенне.
Паралельна з 26 студзеня з ініцыятывы Мінабароны праводзіцца “планавая” комплексная праверка боегатоўнасці вайсковых часцей і падраздзяленняў.

- Грамадства
- ЭканомікаКолькасць вакансій для замежнікаў вырасла за месяц на 16,7%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал знізіліся на 6,1% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства

