Мінск 11:15

Колькасць пажараў з пачатку года перавысіла 1.500

Архіўнае фота: МНС

21 лютага, Позірк. Колькасць пажараў з пачатку 2026 года перавысіла 1.500 і дасягнула 1.513, сведчыць аператыўная зводка МНС.

За мінулыя дзяжурныя суткі (з 6 гадзін 20 лютага да 6 гадзін 21 лютага) здарыўся 21 пажар, загінула 3 чалавекі (у Мінску, Мінскай і Гомельскай абласцях), траўмавана 6 (4 — у Мінскай вобласці, па 1 — у Мінску і Магілёўскай вобласці).

Колькасць пажараў на 57,4% перавышае паказчык за аналагічны леташні перыяд (961), колькасць загінулых — на 53,5% (175 супраць 114), траўмаваных — у 2,3 раза (134 супраць 58), выратаваных — на 60% (112 супраць 70).

У апошняй зводцы МНС зноў скарэктавала колькасць загінулых з пачатку года, дадаўшы не 3, а 1. Раней МНС тлумачыла карэкціроўку тым, што часам пасля правядзення судова-медыцынскай экспертызы высвятляецца — смерць наступіла не з-за пажару, а часам узгаранне можа ўзнікнуць пасля смерці чалавека.

Падзяліцца: