Маркаў абвясціў змаганне з усімі, хто заяўляе пра ўшчамленне беларускай ці рускай мовы ў Беларусі

22 лютага, Позірк. Змаганне з усімі, хто заяўляе пра ўшчамленне беларускай ці рускай мовы ў Беларусі, абвясціў міністр інфармацыі Марат Маркаў у эфіры праграмы “Суровы погляд”, якая выйшла 22 лютага на тэлеканале СТБ.
“Існуе дзве абсалютна дыяметральна супрацьлеглыя групы: адны — тыя, хто кажа пра тое, што беларускую мову ўшчамляюць у краіне, іншыя — тых, хто крычыць пра тое, што ўшчамляюць рускую мову, — сказаў чыноўнік. — І тыя, і іншыя працуюць не на карысць дзяржавы. І тыя, і іншыя, будзем казаць так, вельмі блізкія да таго, каб заявіць у дачыненні да іх, што яны праяўляюць экстрэмісцкія ідэі, бо спрабуюць унесці разлад у наша грамадства. І з тымі, і з іншымі трэба змагацца. Паверце мне, гэта адбываецца і гэта будзе адбывацца”.
Паводле слоў Маркава, “недапушчальна паводле моўнай прыкметы дазваляць раскол”, у гэтым плане “пазіцыя міністэрства будзе вельмі жорсткая”.
“У нас дзве дзяржаўныя мовы, і дакладна нельга ні ў якім выпадку займацца ўшчамленнем адной з іх ва ўгоду другой. І наадварот. Роўна як нельга займацца ўшчамленнем любой мовы любой са 150 нацыянальнасцей, якія пражываюць у рэспубліцы”, — сказаў ён.
Кажучы пра мову медыякантэнту, міністр мяркуе, што СМІ маюць займацца “стымуляваннем пэўных працэсаў”, якія “будуць толькі на карысць грамадства”.
“Так, на сённяшні дзень склалася так, што тэлевізійны кантэнт — крыху больш за 1% [спажыўцоў], паводле апытанняў, аддае перавагу таму, каб глядзець на беларускай мове, гэта праўда. Яшчэ каля 30% (крыху больш) спакойна ўспрымае любы моўны кантэнт. Астатнія аддаюць перавагу таму, каб глядзець кантэнт на рускай мове, — сцвярджае кіраўнік Мінінфарма. — Гэта зыходны пункт, які існуе на сённяшні дзень. Я прапаную, можа быць, праз пару гадоў <…> правесці аналагічнае апытанне і паглядзець, як змянілася сітуацыя”.
“Тут комплекснае пытанне, калі мы хочам сапраўды стымуляваць цікавасць да больш шырокага прымянення беларускай мовы. Вельмі важны момант — мы ж гэтым цяпер і займаемся, — адзначыў Маркаў, як і раней, на рускай мове. — Мы маем магчымасць, выступаючы ў ролі замоўцы, стымуляваць, каб праекты, якія прапануюцца на камісію, што размяркоўвае сродкі на падставе 131-га указа [“Аб развіцці СМІ”], каб гэтыя праекты прапаноўваліся ў тым ліку на беларускай мове. І мы гэтую лінію будзем праводзіць — спакойна, без надрыву”.
Цяпер, не выключыў чыноўнік, ужо “трэба казаць пра тое, што гэтае стымуляванне мае быць больш інтэнсіўным”. “Але пры выкананні тых умоў, якія я абазначыў — захаванне еднасці ў грамадстве. <…> Стымуляваць цікавасць да беларускай мовы трэба прыгожа, умеючы, прафесійна, каб не адштурхоўваць людзей, а прыцягваць”, — падсумаваў ён.
Гутарка з кіраўніком Мінінфарма была прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы (21 лютага). Адметна, што, паводле звестак СМІ, незадоўга да гэтага дня па Беларусі пракацілася хваля затрыманняў выдаўцоў, кнігараспаўсюджвальнікаў. Вядома пра затрыманне Андрэя Кіма — стваральніка праекта па перакладзе кіно і мультфільмаў на беларускую мову “Кінаконг”.
Развіццё беларускай мовы дзесяцігоддзямі было прэрагатывай грамадскіх ініцыятыў і арганізацый. Пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў 2020 года рэжым Аляксандра Лукашэнкі разгарнуў маштабныя рэпрэсіі, у выніку якіх было ліквідавана мноства арганізацый і ініцыятыў, якія развівалі беларускую культуру, у тым ліку Саюз беларускіх пісьменнікаў, Беларускі ПЭН-цэнтр, “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”, шэраг прыватных выдавецтваў, якія спецыялізаваліся на перакладах на беларускую мову і сучаснай беларускамоўнай літаратуры.
У краіне праводзіцца палітыка русіфікацыі. Паводле перапісу насельніцтва, колькасць беларусаў, якія лічаць сваёй роднай мовай беларускую, знізілася з 85,6% у 1999 годзе да 61,2% у 2019-м.
Намінальна 40% школ у краіне беларускамоўныя, але навучаецца ў іх усяго каля 10% вучняў (крыху больш за 100 тыс.).
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць парушальнікаў мяжы ЕС з боку Беларусі ўзрастае (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла 12-е месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка



