be
Arrow
Мінск 12:22

Суд у Тбілісі часткова задаволіў іск актывістаў беларускай дыяспары ў Аджарыі на адмову ў наданні статусу ўцекачоў

Дэпартамент міграцыі МУС
Фота: Раман Кісляк

24 лютага, Позірк. Тбіліскі гарадскі суд скасаваў рашэнне аб адмове ў наданні палітычнага прытулку мужу і жонцы — актывістам беларускай дыяспары ў Аджарыі і абавязаў Дэпартамент міграцыі МУС Грузіі паўторна разгледзець іх заяву. Пра гэта паведаміў “Позірку” праваабаронца Раман Кісляк.

“Ім адмовілі ў прытулку нібыта з-за пагрозы нацыянальнай бяспецы”, — сказаў ён.

Грузія, якой з 2012 года кіруе партыя “Грузінская мара” прарасійскага алігарха Бідзіны (Барыса) Іванішвілі, не першы раз не дае беларусам прытулак менавіта на падставе пагрозы нацыянальнай бяспецы, але што менавіта маецца на ўвазе, не разгалошваецца, бо лічыцца дзяржаўнай таямніцай.

Паводле слоў Кісляка, на судзе беларусы распавялі, што яны прадстаўнікі дыяспары. “Усё ж суддзя прыслухалася да іх аргументаў і часткова адмяніла рашэнне дэпартамента. Часткова, бо адмяніла, але не абавязала яго даць статус уцекача, абавязаўшы толькі паўторна разгледзець заяву”, — падкрэсліў праваабаронца.

Кісляк адзначыў, што гэта ўжо трэцяе падобнае рашэнне пасля яго ўласнай справы і справы адной беларускай журналісткі. “Гэта пазітыўная тэндэнцыя. Суды слухаюць”, — лічыць суразмоўца.

Агулам Тбіліскі суд разгледзеў сем справаў беларусаў, па чатырох была адмова. Усе інстанцыі прайшлі тры заяўнікі. Ніводнага пазітыўнага рашэння пра наданне грамадзянам Беларусі статусу ўцекача ў Грузіі да гэтага часу няма.

Працяг тэкста даступны падпісчыкам “Позірк+” (калі спасылка недаступная, карыстайцеся, калі ласка, гэтай)

Падзяліцца: