Савет Еўропы абвясціў аб планах супрацоўніцтва з дэмсіламі Беларусі на 2026–2027 гады

26 лютага, Позірк. Аб пераліку мерапрыемстваў на 2026–2027 гады, які будзе рэалізаваны ў рамках кантактнай групы Савета Еўропы (СЕ) і беларускіх дэмсілаў, паведаміла “Позірку“ прэс-служба Савета Еўропы. Пералік “заснаваны на сумесна ўзгодненых прыярытэтах”.
Падкрэсліваецца, што рэалізацыя гэтых мерапрыемстваў “узмоцніць супрацоўніцтва, якое працягваецца, і адкажа на новыя патрэбы ў галіне прасоўвання стандартаў Еўрапейскай канвенцыі па правах чалавека, адмены смяротнага пакарання, процідзеяння дыскрымінацыі, гендарнай роўнасці і барацьбы з гвалтам у дачыненні да жанчын, парламенцкага супрацоўніцтва, мясцовай дэмакратыі, падтрымкі грамадзянскай супольнасці, культурных правоў, удзелу моладзі і беларускіх журналістаў у выгнанні“.
Таксама “працягнецца праграма стажыровак для беларускіх спецыялістаў у Савеце Еўропы”.
У прэс-рэлізе адзначаецца, што ў рамках новага пераліку мерапрыемстваў “прадугледжана адкрыццё інфармацыйнага пункта для беларускага насельніцтва ў Вільнюсе паводле пагаднення паміж Саветам Еўропы і ўрадам Літвы, што ўзмоцніць магчымасці СЕ па рэалізацыі мерапрыемстваў на месцах. Падрыхтоўка да яго запуску працягваецца”.
25 лютага беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская сустрэлася ў Страсбургу (Францыя) з генеральным сакратаром Рады Еўропы Аленам Берсэ, выступіла перад Камітэтам міністраў СЕ, узяла ўдзел у брыфінгу для амбасадараў, сустрэлася з ненеральным сакратаром Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў і далучылася да мерапрыемства з нагоды чацвёртай гадавіны пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну.
Кантактная група па супрацоўніцтве СЕ з дэмакратычнымі сіламі і грамадзянскай супольнасцю Беларусі была створаная 7 верасня 2022 года.
Група працуе на прынцыпах празрыстасці ва ўзаемадзеянні з шырокім колам беларускіх грамадскіх ініцыятыў. Яе пасяджэнні праводзяцца два разы на год.
Ад Савета Эўропы ў групе ўдзельнічаюць прадстаўнікі ўсіх палітычных структураў, у тым ліку ПАСЕ і Офіса камісара па правах чалавека. СЕ таксама даў дэмсілам асобны офіс у сваім будынку ў Страсбургу.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваБеларусь зноў звернецца да міжнароднай супольнасці з-за плота ў Белавежскай пушчы — Мінпрыроды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЗа 25 дзён лютага Польшча зафіксавала ў 4 разы больш спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі, чым за ўвесь студзеньМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія 30 гадоў папуляцыя высакароднага аленя павялічылася ў Беларусі ў 10 разоў — Мінлясгас (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваПрыродаахоўная інспекцыя ў 2025 годзе канфіскавала на 13% менш незарэгістраванай зброі, чым у 2025-мМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ГрамадстваУ 2025 годзе істотна вырасла колькасць ахвяр пры ДТЗ з жывёламі — прыродаахоўная інспекцыяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2025 годзе за збыт наркотыкаў затрымана ў 6,6 раза менш падлеткаў, чым 10 гадоў тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


