Беларусь зноў звернецца да міжнароднай супольнасці з-за плота ў Белавежскай пушчы — Мінпрыроды

26 лютага, Позірк. Беларусь працягне звяртацца да міжнароднай супольнасці з нагоды негатыўнага ўплыву на экасістэму Белавежскай пушчы загароды на беларуска-польскай мяжы. Пра гэта паведаміла начальнік упраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Таццяна Жалязнова на прэс-канферэнцыі 26 лютага.
Паводле яе слоў, будаўніцтва якіх-небудзь збудаванняў, якія перашкаджаюць натуральнаму абмену генафондамі паміж папуляцыямі жывёл у Беларусі і Польшчы, негатыўна адбіваецца на дзікай прыродзе.
Белавежскую пушчу варта разглядаць як адзіны цэлы рэзерват, не дзелячы на польскую і беларускую часткі, заявіў намеснік генеральнага дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук па біярэсурсах Павел Гештаўт.
Паводле яго слоў, будаўніцтва загароды наўпрост уплывае на папуляцыю жывёл у пушчы. Напрыклад, колькасць мядзведзя на тэрыторыі Беларусі расце. У 2025 годзе, паводле звестак ахотакарыстальнікаў, яна склала 1.289 асобін.
“Некалькі гадоў таму мядзведзь стаў з’яўляцца на польскай тэрыторыі. Для польскіх эколагаў гэта была падзея, што ўрэшце ў іх з’явіўся ў Белавежскай пушчы мядзведзь, — сказаў Гештаўт. — Калі пабудавалі плот, мядзведзь перастаў з’яўляцца. На нашай тэрыторыі праблем з гэтай папуляцыяй не будзе, а вось на тэрыторыі Польшчы біяразнастайнасць ужо пацярпела“.
Польшча ўзводзіла 206-кіламетровы плот уздоўж мяжы з Беларуссю са студзеня 2022 года да чэрвеня 2023-га. Будаўніцтва фізічнага бар’ера стала рэакцыяй Варшавы на рэгулярныя з вясны 2021 года патокі нелегальных мігрантаў, якія імкнуцца трапіць у краіны ЕС з беларускай тэрыторыі.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, ЭканомікаЗа 50 месяцаў вайны Расіі супраць Украіны спажывецкія цэны ў Беларусі выраслі на 33,3% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа думку ідэолагаў, "кожны беларус" лічыць "Славянскі базар" найбольш вядомым культурным мерапрыемствам, якое ведаюць ва ўсім свецеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў аб'ём пабудаванага жылля з дзяржпадтрымкай зменшыўся ў 2,8 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства



