Мінск 11:06

Ахвярамі пажараў з пачатку года стала больш за 190 чалавек

Ілюстрацыя: "Позірк"

27 лютага, Позірк. За мінулыя дзяжурныя суткі (з 6 гадзін 26 лютага да 6 гадзін 27 лютага) ахвярамі агню стала чатыры чалавекі, сведчаць аператыўныя даныя Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Трагедыі адбыліся ў Магілёўскім раёне (загінула два чалавекі), Іўеўскім і Шчучынскім раёнах Гродзенскай вобласці (па адным).

З пачатку года ахвярамі пажараў стаў 191 чалавек (за аналагічны перыяд 2025-га — 139; +37,4%). Траўмавана 149 чалавек (65; рост у 2,3 раза). Пагаршэнне статыстыкі можа быць звязана з моцнымі маразамі гэтай зімой: грамадзяне не выконваюць тэхніку бяспекі пры абаграванні жылля.

Агулам на тэрыторыі Беларусі ў 2026 годзе здарылася 1.673 пажары (1.139; +46,9%).

Падзяліцца: