У спіс “экстрэмістаў” дададзеныя 33 чалавекі

27 лютага, Позірк. 33 чалавекі дадало Міністэрства ўнутраных спраў 27 лютага ў “спіс асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”, цяпер у пераліку на сайце ведамства 6.353 пазіцыі.
У спісе пяць чалавек, якіх беларуская праваабарончая супольнасць прызнае палітвязнямі, верагодна, яны асуджаныя па справе “Беларускага Гаюна” (3614 Крымінальнага кодэкса).
З адзнакай “адбывае пакаранне“ пералік папоўнілі палітвязні Валерый Хацкевіч (3 гады агульнага рэжыму) і Павел Вераскоўскі (4 гады ўзмоцненага рэжыму, таксама ўказаны арт. 342 КК).
Яшчэ трое палітвязняў унесеныя ў спіс з адзнакай “судзімасць не пагашаная“, што, як правіла, сведчыць аб вынясенні прысуду, не звязанага з пазбаўленнем волі. Гаворка пра Ірыну Мініх, Віталію Выпражкіне і Наталлю Бачурынскую.
Пры гэтым Бачурынская, паводле інфармацыі праваабаронцаў, 13 студзеня 2026 года была асуджаная Брэсцкім абласным судом на 3 гады пазбаўлення волі паводле арт. 3614 КК.
З пазнакай “адбывае пакаранне “ў спіс экстрэмістаў” унесеныя асуджаныя паводле арт. 3614 Аляксандр Сідарэвіч, Уладзімір Дзенісенка, Аляксандр Віткоўскі, Аляксей Чарэшнеў, Андрэй Коваль, Аляксей Мацукевіч, Іван Петраневіч, Ігар Дзегцяронак, Юрый Анісаў і Дзмітрый Кандрусёў (таксама паводле арт. 342 КК).
Андрэй Пісарык, які адбывае пакаранне, асуджаны паводле арт. 3612 КК, Дзяніс Дзенісенка — арт. 293 КК, Дзмітрый Каліноўскі — арт. 361 КК, Уладзімір Магронаў — 3611 КК.
Таксама адбываюць пакаранне Уладзіслаў Варонін, асуджаны паводле арт. 3611, 130, 1301, 2031, 2891, 2904, 339, 13, 3431, 367 і 3691; Вячаслаў Бандарчук і Арцём Аліфяровіч — 3611, 1301, 130, 339, 13 і 368. Усе трое асуджаныя Гомельскім абласным судом па справе супольнасці “Дух Русі”.
З адзнакай “судзімасць не пагашаная” ў “спіс экстрэмістаў” унесеныя асуджаныя паводле арт. 3614 Павел Кніга, Аляксандр Леановіч, Андрэй Ільюшчанка, Андрэй Пашкевіч, Аліна Смерчынская, Аляксей Гарошка, Дзмітрый Каваленка, Павел Марозаў, Павел Баярын і Вольга Корбут (таксама паводле арт. 368 КК).
Унесены ў спіс Міхаіл Кароль, як вынікае з запісу на партале МУС, вызвалены ад адказнасці ў сувязі са сканчэннем тэрмінаў прыцягнення паводле арт. 3614 КК.
Беларускі рэжым рэгулярна папаўняе спісы “экстрэмістаў” і “тэрарыстаў”, “экстрэмісцкіх фарміраванняў” і інфармацыйнай прадукцыі, закладваючы “аснову для працягу дзяржаўнага тэрору і рэпрэсій”, адзначалася ў студзеньскім дакладзе праваабарончага цэнтра “Вясна”.
Даведка “Позірку”:
арт. 13 КК — падрыхтоўка да злачынства;
арт. 130 — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы;
арт. 1301 — рэабілітацыя нацызму;
арт. 2031 — незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных даных;
арт. 2891 — прапаганда тэрарызму;
арт. 2904 — стварэнне арганізацыі для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці альбо ўдзел у ёй;
арт. 293 — масавыя беспарадкі;
арт. 339 — хуліганства;
арт. 342 — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх;
арт. 3431 — выраб і распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару з выявай непаўналетняга;
арт. 361 — заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый) , іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь;
арт. 3611 — стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім;
арт. 3612 — фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці;
арт. 3614 — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці;
арт. 367 — паклёп у дачыненні да прэзідэнта, у тым ліку які спыніў свае паўнамоцтвы;
арт. 368 — абраза прэзідэнта, у тым ліку які спыніў свае паўнамоцтвы;
арт. 3691 — дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь.

- ЭканомікаКраіны Захаду працягваюць інвеставаць у эканоміку Беларусі, аднак аб'ём паступленняў у асноўным падае (статыстыка)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаУ 2025 годзе грузінскія ўлады адмовілі ў прытулку 22 беларусам, задаволеных хадайніцтваў няма (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія другі раз з пачатку года зафіксавала спробы нелегальных мігрантаў пранікнуць з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка

