Мінск 20:11

Еўракамісар Марта Кос назвала Ціханоўскую сярод жанчын, якія яе натхняюць

Фота: wikimedia.org

8 сакавіка, Позірк. Камісар па пытаннях пашырэння ЕС Марта Кос на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку” назвала жанчын, якія яе натхняюць.

Запіс еўракамісар зрабіла з нагоды Міжнароднага дня барацьбы за правы жанчын (8 сакавіка)

Пад нумарам два ў спісе Кос указала дэмакратычнага лідара Святлану Ціханоўскую. Беларускі палітык, паводле слоў еўракамісара, “вучыць нас, што часам можна змяніць свет, праяўляючы цярпенне і маральную чысціню”.

Першай Кос назвала прэзідэнта Малдовы Маю Санду.

Таксама названыя кіраўніца Міжнароднага валютнага фонду Крысталіна Георгіева, славенская антраполаг і сацыёлаг Ніка Ковач, каардынатар Нацыянальнай канвенцыя па ЕС (NCEU) у Сербіі Баяна Селаковіч, рух “Маці Срэбраніцы” (Боснія і Герцагавіна), жаночая экспертная платформа ONA VE (Славенія), а таксама рух “Электа”, які, паводле слоў Кос, прасоўвае “большы ўдзел жанчын у палітыцы, незалежна ад партыйнай прыналежнасці”.

Раней Кос сустракалася з Ціханоўскай. У прыватнасці, такая сустрэча была 6 сакавіка ў Бруселі на палях 6-га пасяджэння Кансультатыўнай групы ЕС, беларускіх дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці. Прысутнічалі таксама вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кая Калас, намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка, а таксама экс-палітвязні — прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта ў 2020 годзе Віктар Бабарыка і прадстаўніца яго штаба Марыя Калеснікава.

У 2026 годзе ЕС выдзеліць 30 млн еўра на дапамогу народу Беларусі — еўракамісар Кос

8 снежня, Позірк. З 2020 года Еўрасаюз “аказаў значную падтрымку беларускім грамадзянскім актывістам, праваабаронцам і простым людзям, якія адважыліся выказаць сваю пазіцыю”, заявіла 8 снежня ў Бруселі камісар ЕС па пытаннях пашырэння Марта Кос. Чыноўніца выступіла на канферэнцыі высокага ўзроўню па Беларусі …

Падзяліцца: