RSF заклікала ўключыць праблему пераследу журналістаў у расследаванне МКС у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі

12 сакавіка, Позірк. Міжнародная арганізацыя “Рэпарцёры без межаў” (RSF) вітала той факт, што Міжнародны крымінальны суд (МКС) распачаў расследаванне па матэрыялах пра здзяйсненне рэжымам Аляксандра Лукашэнкі трансгранічных злачынстваў супраць чалавечнасці.
Арганізацыя заклікала “ўключыць у яго пераслед журналістаў”, нагадаўшы, што раней ужо звярталася ў суд з гэтай нагоды.
12 сакавіка стала вядома, што офіс пракурора МКС адкрыў расследаванне, бо прыйшоў да наступнай высновы: “Існуюць разумныя падставы меркаваць, што злачынствы, якія трапляюць пад дзеянне Рымскага статута МУС, былі здзейсненыя прынамсі часткова на тэрыторыі Літвы”. Апошняя, у адрозненне ад Беларусі, з’яўляецца ўдзельніцай МКС.
Згодна з паведамленнем, мандат расследавання “ахоплівае трансгранічныя злачынствы — любыя мінулыя і цяперашнія абвінавачанні ў злачынствах, здзейсненых з 1 траўня 2020 года ў Беларусі, калі прынамсі адзін элемент злачынства быў здзейснены на тэрыторыі Літвы, у адпаведнасці з параметрамі звароту і рамкамі юрысдыкцыі суда”.
“Такім чынам, новае расследаванне ўключае злачынствы супраць чалавечнасці, такія як дэпартацыя, а таксама пераслед з дапамогай дэпартацыі ў дачыненні да любой вызначанай групы або супольнасці з палітычных матываў, якія, як мяркуецца, былі здзейсненыя беларускімі ўладамі. Гаворка ідзе пра злачынствы, якія трапляюць пад артыкул 7(1)(d) і артыкул 7(1)(h) Рымскага статута”, — гаворыцца ў паведамленні.
Як паведамляў “Позірк”, у студзені 2025 года RSF падаў у МКС “скаргу на злачынствы супраць чалавечнасці” з боку рэжыму Лукашэнкі ў сувязі з “масавым палітычным пераследам журналістаў”. На той момант у няволі знаходзіліся 42 прадстаўнікі медыя (цяпер, паводле звестак Беларускай асацыяцыі журналістаў, — 28).
МКС распачаў расследаванне на падставе матэрыялаў Літвы пра здзяйсненне рэжымам Лукашэнкі злачынстваў супраць чалавечнасці (дапоўнена)
"Рэпарцёры без межаў" падаюць на Лукашэнку пазоў у Гаагу за пераслед журналістаў

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–12 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаБельская назвала групу экспертаў па правах чалавека ў Беларусі "безадказнай структурай"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПольшча мадэрнізавала сістэму аховы мяжы з Беларуссю для выяўлення лятучых аб'ектаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа мінулы дзень суседнія краіны ЕС зафіксавалі 10 спробаў незаконнага пераходу з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка


